Іван Эйсмант павіншаваў калектыў Міжнароднага радыё "Беларусь" з 60-годдзем

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант накіраваў віншаванне з юбілеем калектыву Міжнароднага радыё "Беларусь". Паважаныя калегі, дарагія сябры! Ад імя кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі віншую ўсіх вас са знамянальнай датай у гісторыі айчыннага радыёвяшчання - 60-годдзем Міжнароднага радыё "Беларусь"!  З 1962 года першае беларускае міжнароднае радыё не здраджвае свайму галоўнаму прынцыпу - з любоўю да роднай краіны і яе духоўнай спадчыны, з вялікай павагай да яе культуры і традыцый, гісторыі і сучаснасці расказваць пра Беларусь і беларускае грамадства слухачам з усяго свету і рабіць гэта цікава. Кожны аспект жыцця нашай дзяржавы адлюстроўваецца ў перадачах радыё "Беларусь", і праз дзесяцігоддзі яно захоўвае высокі статус крыніцы аператыўнай, аб'ектыўнай і дакладнай інфармацыі для міжнароднай аўдыторыі. Сённяшні моўны дыяпазон вяшчання не мае аналагаў сярод айчынных аўдыявізуальных СМІ. Калегі, спалучаючы бясцэнны вопыт мэтраў радыёвяшчання і прагрэсіўны погляд маладога пакалення амбіцыйных журналістаў-міжнароднікаў, вы заўсёды адкрыты творчым эксперыментам і сапраўды размаўляеце на адной мове са слухачом, дзе б ён ні знаходзіўся. Дазвольце выказаць вам маю падзяку за добрасумленную і прадукцыйную працу над напаўненнем эфіру якаснымі матэрыяламі, за ваш крэатыўны падыход да любімай справы. Гэта дазваляе жыхарам іншых краін бачыць Беларусь такой, якой яе бачым мы, - мірнай, моцнай і бясконца прыгожай. Я жадаю ўсім вам натхнення і палёту думкі, каб пазыўныя радыё "Беларусь" нязменна дасягалі новых гарызонтаў. Будзьце здаровыя і шчаслівыя! Міру, спакою і дабрабыту вам і вашым родным! Іван Эйсмант Калектыву супрацоўнікаў Міжнароднага радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі
11.05.2022 16:10

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант накіраваў віншаванне з юбілеем калектыву Міжнароднага радыё "Беларусь".


Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Ад імя кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі віншую ўсіх вас са знамянальнай датай у гісторыі айчыннага радыёвяшчання - 60-годдзем Міжнароднага радыё "Беларусь"! 

З 1962 года першае беларускае міжнароднае радыё не здраджвае свайму галоўнаму прынцыпу - з любоўю да роднай краіны і яе духоўнай спадчыны, з вялікай павагай да яе культуры і традыцый, гісторыі і сучаснасці расказваць пра Беларусь і беларускае грамадства слухачам з усяго свету і рабіць гэта цікава. Кожны аспект жыцця нашай дзяржавы адлюстроўваецца ў перадачах радыё "Беларусь", і праз дзесяцігоддзі яно захоўвае высокі статус крыніцы аператыўнай, аб'ектыўнай і дакладнай інфармацыі для міжнароднай аўдыторыі. Сённяшні моўны дыяпазон вяшчання не мае аналагаў сярод айчынных аўдыявізуальных СМІ.

Калегі, спалучаючы бясцэнны вопыт мэтраў радыёвяшчання і прагрэсіўны погляд маладога пакалення амбіцыйных журналістаў-міжнароднікаў, вы заўсёды адкрыты творчым эксперыментам і сапраўды размаўляеце на адной мове са слухачом, дзе б ён ні знаходзіўся. Дазвольце выказаць вам маю падзяку за добрасумленную і прадукцыйную працу над напаўненнем эфіру якаснымі матэрыяламі, за ваш крэатыўны падыход да любімай справы. Гэта дазваляе жыхарам іншых краін бачыць Беларусь такой, якой яе бачым мы, - мірнай, моцнай і бясконца прыгожай.

Я жадаю ўсім вам натхнення і палёту думкі, каб пазыўныя радыё "Беларусь" нязменна дасягалі новых гарызонтаў. Будзьце здаровыя і шчаслівыя! Міру, спакою і дабрабыту вам і вашым родным!

Іван Эйсмант

Калектыву супрацоўнікаў
Міжнароднага радыё "Беларусь"
Белтэлерадыёкампаніі



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =