Каталіцкая папяльцовая серада (пачатак Вялікага посту) выпадае на сярэдзіну масленічнага тыдня. А што традыцыйна рабілі каталікі? Пераставалі святкававць і астатні час весела бавілі толькі праваслаўныя?!

Каталіцкая папяльцовая серада (пачатак Вялікага посту) выпадае на сярэдзіну масленічнага тыдня. А што традыцыйна рабілі каталікі? Пераставалі святкававць і астатні час весела бавілі толькі праваслаўныя?!

Алена Ляшкевіч: Сёння як раз пачатак каталіцкага Вялікага посту. Масленіца разлічваецца ад Вялікадня. Гэта восьмы тыдзень перад Вялікаднем у праваслаўных. У католікаў не так. У лакальных народных традыцыях пачыналі святкаваць у Тлусты чацвер і працягвалі да Папяльцовай серады на сёмым тыдні. Католікі і праваслаўныя жылі побач. Гэта ўсё магло быць не так адназначна. Лічыцца, што католікі больш арыентаваліся на касцёл, менш захоўвалі народныя традыцыі. Але вось спажыванне выпечкі: хвораст, пончыкі ў Тлусты чацвер, яно фіксуецца… Потым масленічная весялосць працягвалася да аўторка. Я расказвала пра масленічную містэрыю з трыма пераапранутымі, яна суправаджалася вялікім застоллем. Гэта рабілі бабулі-каталічкі (Астравецкі раён), і рабілі ўсю ноч з аўторка па Папяльцовую сераду. У 12 гадзін  ночы стол трэба прыбраць, і больш нічога тлустага нельга, і слядоў свята ніякіх не заставалася. 

Праваслаўная і каталіцкая Масленіца, як сёлета, не заўсёды супадае. У католікаў атрымліваецца трошкі менш дзён на святкаванні.

 
Смотреть все выпуски

Новости