Разъясните, как правильно вести себя на исповеди? Подойти к батюшке и что говорить? Например так:  "Я согрешила злословием, завистью, обманом, прости меня, Господи". Или молитву читать?  Какую? С каких слов начинать и чем заканчивать исповедь? Нужно ли подробно описывать кого и когда обманула или просто об этом сказать? Некоторые люди очень долго батюшке что-то рассказывают, а другие пару слов и все.

Разъясните, как правильно вести себя на исповеди? Подойти к батюшке и что говорить? Например так:  "Я согрешила злословием, завистью, обманом, прости меня, Господи". Или молитву читать?  Какую? С каких слов начинать и чем заканчивать исповедь? Нужно ли подробно описывать кого и когда обманула или просто об этом сказать? Некоторые люди очень долго батюшке что-то рассказывают, а другие пару слов и все.

Айцец Сергій: Сказаць простымі сваімі словамі. Падыходзіць і адразу пачынаць: "Я каюся, што саграшыў такімі грахамі і такімі". Іншых людзей называць не трэба. Асабліва не трэба называць тых, хто можа справакаваў на гэты грэх. Тады атрымліваецца, што чалавек нібы апраўдвае сябе: "Ён мне сказаў нешта, а я адказаў таксама нястрымана". Так не трэба. Так: "Сказаў нястрымана, раздражнёнасць праявіў". Ці падман, ці няшчырасць, не называючы пры гэтым іншых людзей. Малітваў ніякіх не трэба. Вось чалавек моліцца Богу не на споведзі. На споведзі толькі кажа: "Я каюся ў такіх і такіх грахах".

 І для чаго чалавек кажа? Па-першае, каб свяшчэннік ведаў, можна гэтаму чалавеку прычасціцца ці не. Не пры кожных грахах можно прычашчацца. Па-другое, каб, ведаючы нейкія грахі і праблемы чалавека.... Вось чаму часам доўга займае споведзь? Часам гэта бывае таму, што чалавеку цяжка разабрацца ў сваіх духоўных праблемах і на споведзі людзі просяць парад. Ці нават так: я не магу справіцца вось з гэтым і гэтым. Дапусцім, з асуджэннем, ці нават нехта можа сказаць, што цяжка чытаць штодзённыя малітвы - ранішнія, вчэрнія. 

Альбо я назаву вельмі актульную рэч. Многія з тых нармальных хрысціян, якія стараюцца кожны дзень чытаць ранішнія і вячэрнія малітвы, скардзяцца, што не заўважаюць знаёмы тэкст кожны дзень, увага рассейваецца. Пачынаюць чытаць, а думкі пра сваё, пра нешта іншае. Што рабіць? Я, дарэчы, адзін з прыёмаў ведаю. Ёсць розныя выданні малітваслова. Ёсць на царкоўнаславянскай мове, а ёсць на беларускай мове. І калі мы тыя самыя малітвы чытаем на іншай мове, нам ужо здаецца, што гэты тэкст трохі іншы. А сэнс той самы, змест той самы, і ўвага тады лепшая! Так што размовы, якія бываюць на споведзі, гэта таму, што ў людзей часам ёсць праблемы. А часам іх няма. Чалавек, скажам, увайшоў у гэтае рэчышча духоўнага жыцця, ён ведае, як трэба, у яго пытанняў няма, і ён ведае, чым ён саграшыў, і проста называе, якімі грахамі саграшыў і просіць за яго памаліцца. Зноў жа, пасля таго як святар выслухае гэтыя грахі і калі ён палічыць патрэбным, ён можа даць нейкія парады. Але самае важнае, што святар потым пакрывае галаву чалавека епітрахіллю і чытае малітву аб тым, каб Гасподзь гэтыя грахі зняў, дараваў. Вось у гэтым сутнасць споведзі.

Ведущая: Спасибо. Уточню еще один вопрос. Иногда бывают моменты, когда после исповеди у тебя почему-то не возникает ощущение того, что твои грехи оставлены. Такое ощущение, будто твои грехи все еще с тобой, и нет той легкости, когда после отпущения грехов ты выходишь и церкви и прямо паришь. Ты просто мирской человек выходишь, и такое ощущение, будто этот багаж грехов все равно везешь с собой. Почему такое ощущение может оставаться?

Айцец Сергій: Я думаю, што асноўная прычына, можа, заключаецца ў тым, што мы недастаткова перажылі цяжкасць гэтых грахоў, недастаткова адчулі іх цяжкасць, і таму недастаткова моцна ў іх пакаяліся, недастаткова рашуча. У гэтым, відаць, асноўная прычына.

 
Смотреть все выпуски

Новости