Отец Сергий, поясните, пожалуйста, что такое смирение в обычной мирской жизни. Если обманом или даже по не знанию у человека пытаются отобрать то, что по юридическому закону принадлежит ему, то надо ли смириться и отдать или бороться законными методами и просить у Бога милости?

Отец Сергий, поясните, пожалуйста, что такое смирение в обычной мирской жизни. Если обманом или даже по не знанию у человека пытаются отобрать то, что по юридическому закону принадлежит ему, то надо ли смириться и отдать или бороться законными методами и просить у Бога милости?

Я б тут спаслаўся на вядомае выслоўе Госпада Ісуса Хрыста. Многім гэта не падабаецца, але ў Евангеллі сказана: “Калі цябе ўдараць па адной шчацэ, падстаў і другую”. Мы ведаем, што нямногія на гэта здольныя. І ўдараць тут несправядліва, бо калі справядліва, то зразумела, што трэба цярпець. Трэба цярпець, калі ты гэта заслужыў. Гэта залежыць ад ступені, меры духоўнай сілы. Ударылі цябе па левай шчацэ – падстаў правую або наадварот. Хто можа гэта зрабіць? Слабак гэта не зробіць. Ён, хутчэй, будзе адказваць або помсціць, калі фізічна не зможа адказаць. Ён будзе ненавідзець. Толькі моцны духам чалавек можа сапраўды стрымацца і не адказаць злом на зло. І тады, магчыма, другі чалавек зразумее, што ён паступіў няправільна. Гэта залежыць ад таго, колькі ў цябе гэтых духоўных сіл. Калі ты можаш цярпець, цярпі, калі адбіраюць, гэта будзе свайго роду подзвігам. Але калі незаконна, зараз з Расіі рэпартажы такія ідуць, калі кватэры адбіраюць, ці там машыну аддалі на рамонт, а потым аказваецца, што яе прадалі… Няма ніякага граху, калі чалавек законнымі юрыдычнымі метадамі абараняе сваю ўласнасць. Можа нават у гэтым ёсць нейкая карысць не толькі для сябе, але для іншых. Вось гэтым самым махлярам і злодзеям не трэба патураць, трэба працаваць у прававым полі. Але ў асабістым жыцці вось такія нейкія крыўды лепш, калі чалавек сцерпіць. Каб зло не распаўсюджвалася. 

 
Смотреть все выпуски

Новости