То, что изначально позволялось употреблять в пищу во время Великого поста, спустя столетия начали «провозглашать» так называемые веганы. Никакой пищи животного происхождения, умеренное потребление и прочее. Но они живут так не 7 недель, а всю жизнь. Как относится Церковь к подобному суровому образу жизни?

То, что изначально позволялось употреблять в пищу во время Великого поста, спустя столетия начали «провозглашать» так называемые веганы. Никакой пищи животного происхождения, умеренное потребление и прочее. Но они живут так не 7 недель, а всю жизнь. Как относится Церковь к подобному суровому образу жизни?

Тут вельмі важныя матывы. У гісторыі хрысціянства, у гісторыі Праваслаўнай царквы былі людзі, якіх можна было б назваць вось гэтым сучасным словам “веганы”.

Прападобны Антоній Вялікі, прападобны Макарый Вялікі, Яўфімій Вялікі - яны ўсё жыццё жылі ў пустыні і елі травы. Але царква ўсведамляе, что гэта нейкія асілкі, волаты духу, якія на гэта здольныя. Па-другое, вельмі важныя матывы, чаму чалавек адмаўляецца ад жывёльнай ежы? Калі гэта рэлігійныя матывы, каб дагадзіць Богу, каб вызваліць свой дух для малітвы з Богам, для яднання з Богам, то гэта пост. Могуць быць чыста медыцынскія матывы ці фізіялагічныя, бо сустракаюцца дзеці, якія не могуць пераносіць каровінага малака. Ім казінае малако купляюць. Ці ёсць асаблівасці арганізма, калі чалавек адмаўляецца ад мяса таму, што яму нясмачна. Калі па рэкамендацыі лекараў, напрыклад, лекар рэкамендуе не есці свініны, гэта таксама правільна. Але ўсё роўна гэта не пост. Гэта можно назваць дыетай. Розніца паміж веганамі і вегатырыянцамі - нешта падобнае, але рознае. 

Розніца паміж постам заключаецца ў тым, што тут матывы рэлігійныя. І што яшчэ важна, наконт чаго царква вельмі строгая і нават асуджае такую пазіцыю, калі ў кагосьці ёсць пагарда да нейкай ежы. Пагарда, што гэта нейкая нікчэмная ежа, нягодная, што выклікае непрыняцце. І ў гэтым плане я магу здзівіць усіх. Ёсць такія царкоўныя каноны, якія мы не вельмі нагадваем з амвона, таму што іх не вельмі хто парушае.  Калі гаворка ідзе пра веганаў, то ёсць такія царкоўныя каноны, якія кажуць: калі хто прынцыпова не ўжывае мяса і віна нават на святы, таму што лічыць гэтую ежу недазволенай, пагарджае ёю, той адлучаецца ад царквы. Гэта многіх здзіўляе, але гэта факт. Прынцыповая пазіцыя царквы, што ўсю ежу, якая ёсць, нам благаславіў Бог. І гэта напісана ў Свяшчэнным Пісанні. Мы кіруемся не тым, што сабралася група багасловаў, нешта прыдумала і вырашыла. У праваслаўных такого няма. Дарэчы, у іншых канфесіях яно так. 

Калі хрысціянская царква была адзінай, не было гэтых падзелаў, то гэты самы Вялікі пост быў для ўсіх. Ён быў не толькі на тэрыторыі Грэцыі, Італіі, Францыі - усюды ён быў адзіны. Цяпер у іншых хрысціянскіх канфесіях гэтага няма, яны вырашылі гэта адмяніць. Праваслаўныя захоўваюць тое, што было тысячу - паўтары тысячы гадоў таму. Наш прынцып заснаваны на Свяшчэнным Пісанні. У Пісанні выразна гаворыцца пра важнасць посту, а з другога боку пра тое, што калі няма посту, то ўсякая ежа дазволеная. І яна благаславёна Богам і пагарджаць ёю нельга. Можна абмяжоўваць сябе, нават не ў пост трэба абмяжоўваць. Але гэта не рэгламентуецца, і гэта, можна сказаць, будзе такі асабісты подзвіг. 

 
Смотреть все выпуски

Новости