Віншую з перамогай, дзякуй за выдатную песню і вельмі пазітыўны настрой! Распавядзіце, калі ласка, пра сябе з музычнага боку, хто піша музыку і словы, у якіх гуртах вы ўдзельнічалі раней, якая музыка вам да спадобы. А таксама, што плануеце рабіць пасля перамогі ў Кіеве. (Тое, што пераможаце, не маю сумневу;))

Ксенія: Дзякуй Вам, Ілья!

Арцём: Вам лёгка пісаць: “Я не маю сумневу”. Музыку ствараем мы самі з Ксюшай. Песню для “Еўрабачання” напісаў я, гуртом мы яе склалі ў аранжыроўку. Штосьці піша Ксюша. Вось у новым альбоме, які выйшаў учора, палова песень Ксюшыных, палова маіх. А ўсё гэта з вялікай падтрымкай нашых музыкантаў, атрымліваецца тое, што атрымліваецца. І мы вельмі шчаслівыя з-за таго, што нам не трэба тэлефанаваць аўтарам, шукаць іх, плаціць грошы за аўтарства. Для мяне складана спяваць чужую песню. Нам шмат хто прапанаваў. Я напісаў песню - я яе разумею, магу адказаць за кожнае слова, і для мяне гэта вельмі важна.

Вядучая: Давайце ўсё-такі ўявім, што вы перамаглі…

Арцём і Ксенія: Не, давайце не будзем!

Ксенія: Мы можам сказаць, што, канешне, самае галоўнае для нас - музыка, і мы не будзем спыняцца.

Арцём: Мы паспрабуем зрабіць усё, каб прадставіць Беларусь на гэтым конкурсе вельмі шчыра.

Ксенія: А я маю на ўвазе, што мы будзем рабіць пасля - мы будзем працаваць.

Арцём: Мы не ведаем, што заўтра будзе, а што мы будзем рабіць праз некалькі месяцаў, мы не адкажам на гэтае пытанне, прабачце!

Ксенія: Мы не спынімся! 

Смотреть все выпуски

Новости