Скажите, до какого поколения реально восстановить генеалогическое древо? У кого больше шансов - у наследников шляхты или потомков крестьян-хлебопашцев?

Скажите, до какого поколения реально восстановить генеалогическое древо? У кого больше шансов - у наследников шляхты или потомков крестьян-хлебопашцев?

Денис Лисейчиков: Да якога перыяду - таксама залежыць ад тэрыторыі, дзе пражывалі людзі, бо на розных тэрыторыях дакументы захаваліся па-рознаму, і, зразумела, ад саслоўя чалавека. Калі вашы продкі былі Сапегі ці Радзівілы або проста знатнага роду, то ў вас больш шанцаў дакапацца да старажытнасці. Шляхта або дваране - гэта адзінае саслоўе, якое ўжо ў тыя часы займалася вывучэннем уласнай генеалогіі. Для іх гэта было жыццёва неабходным, каб пацвердзіць сваю прыналежнасць да саслоўя. Яны ў тыя часы шукалі дакументы, збіралі доказы свайго радавітага паходжання. Тут ёсць дзве цяжкасці. З аднаго боку, добра, што маецца падборка дакументаў, сабраная нейкім вашым продкам ужо ў тыя часы, дзе можна даволі зручна ўбачыць усе роднасныя сувязі. Але ўсе мы жывыя людзі. Калі чалавек меў на руках гэтыя дакументы, то ён іх прыкладаў у якасці доказаў. Калі не меў, то намагаўся нейкім чынам іх сфальсіфікаваць. Каля палавіны момантаў, калі вы будзеце мець справу са шляхецкай генеалогіяй, у вас будзе магчымасць убачыць гэтыя старажытныя фальшыўкі. 

З сялянскім ці мяшчанскім радаводам такога ніколі не будзе. Яны самі не займаліся вывучэннем радаводу, у іх не было нагоды фальсіфікаваць. Тут шукаць цяжэй, дакументаў магло быць менш, але калі вы іх знойдзеце, то можаце быць спакойныя - яны сапраўдныя. Ніякай хітрай мэты яны не пераследавалі. Яны не ведалі, што мы праз 200 гадоў гэта будзем выкарыстоўваць. А шляхта, на жаль, ведала, што будуць звяртацца і любіла займацца фальсіфікацыяй. 

 
Смотреть все выпуски

Новости