Подскажите, как ранее регистрировали рождение, брак и смерть человека в Беларуси?

Денис Лисейчиков: Вельмі цікавае пытанне і вельмі аб’ёмнае. Можна цэлую праграму гэтаму прысвяціць. Трэба сказаць, што доўгі час у нашых продкаў не было прынята на пісьме фіксаваць хрышчэнне, шлюбы, смерці. Лічылася, што Бог і так ведае, хто там жаніўся, а хто хрысціўся. Аднак ужо ў 16 стагоддзі першымі спахапіліся нашы каталікі. Калі пасля знакамітага сабору ў Трыдэнце ў сярэдзіне 16 стагоддзя прынялі рашэнне, што трэба нейкім чынам фіксаваць на пісьме гэтыя факты хрышчэння і шлюбаў. Пасля за імі пацягнулася тая частка праваслаўных, якая вызнала юрысдыкцыю Папы Рымскага, (гэта ўніяцкая царква ў Беларусі і пратэстанцкія абшчыны). Праваслаўныя трошкі пазней да гэтага падключыліся. Толькі ў 1640-х гадах было прынята рашэнне, што неабходна фіксаваць на пісьме гэтыя важныя моманты. Але не факт, што адразу ўсе кінуліся выконваць яго. Рэформы праходзілі марудна, праходзілі стагоддзямі. І ў прынцыпе, самыя раннія метрычныя кнігі, якія ў нас захаваліся, захавалі ў пратэстанцкай абшчыне. Па абшчыне ў Мінску, Слуцку, Вільні, Коліне… На другім месцы ідуць каталікі па захаванасці, на трэцім - уніяты, на чацвёртым - праваслаўныя. 

Варта адзначыць, што мусульмане і іўдзеі доўгі час у прынцыпе не мелі сваіх метрычных кніг. Стала гэта пытанне хваляваць улады толькі ўжо ў 19-ым стагоддзі. Гэта 1820-1830-я гады, калі канфесіі пачалі весці свае метрычныя кнігі. Апошнія, хто да гэтага падключыўся, былі стараабрадцы. Да іх гэтая хваля дайшла толькі ў 1870-х, а масава сталі весці трошкі больш, чым 100 гадоў таму. Таму, паводле ўсіх гэтых канфесій, вяліся кнігі ўліку тых, хто нарадзіўся, тых, хто жаніўся, тых, хто памёр, а таксама, дапусцім, па канфесіі іўдзейскай былі кнігі ад разводзе. І да 1918 года, да таго, як адмянілі гэтую рэгістрацыю па культавых установах - па прыходах, па абшчынах - усё гэта вялося. Пасля гэтая функцыя была аддадзена органам савецкай улады.

Ведущая: А как выглядели метрические книги?

Денис Лисейчиков: У самых ранніх метрычных кніжках, калі яшчэ не было дакладнага фармуляру, афармленне залежала ад узроўню адукацыі, пісьменнасці святара ў тым прыходзе, дзе ён працаваў. Дапусцім, нашы мінскія манахі сталі весці метрычныя кнігі з 1650-х гадоў. Гэтыя дакументы былі даволі прыстойныя. Калі браць нейкія сельскія парафіі, там, дзе былі малапісьменныя святары, якія кепска пісалі, то там як курыца лапай метрыкі. Цяжка прачытаць імёны, бывала, забываліся ўпісаць імя, маглі забыць упісаць дату, альбо прозвішча, альбо мясцовасць, адкуль былі тыя людзі. То ўжо ў стагоддзі ХІХ выдаваліся канкрэтныя бланкі са спісам пытанняў, на якія неабходна было адказаць.

Ведущая: Это была попытка унифицировать систему регистрации.

Денис Лисейчиков: Так.

Ведущая: А Вы сами составляли свое генеалогическое древо?

Денис Лисейчиков: Безумоўна. Напэўна, першае, што стаў рабіць, калі пачаў працаваць у архіве (гэта было даволі даўно ўжо - гадоў 15 таму), я заняўся вывучэннем уласнага радаводу. Па лініі бацькі мне не пашанцавала, таму што дакументы захаваліся вельмі кепска, і сваіх продкаў я ведаю толькі з канца ХІХ стагоддзя. Затое па лініі маці (паколькі жылі мае продкі на землях знакамітых князёў Радзівілаў, якія вялі сваю дакументацыю проста цудоўна) удалося выйсці па простым сялянскім родзе - прозвішчы - на ўзровень 1680-х гадоў.

Ведущая: Ничего себе! Здорово! А сколько заняло по времени составление вашего древа?

Денис Лисейчиков: Каб я займаўся гэтым цяпер, з цяперашнім вопытам працы і пошуку, мог бы зрабіць усё за 2-3 месяцы.

Ведущая: Всего? Я думала, вы скажете 2-3 года!

Денис Лисейчиков: Вось бачыце! А калі я пачаў працаваць над гэтым пытаннем, якраз-такі гады тры ў мяне гэты працэс і заняў, таму што я не ведаў канкрэтна, дзе шукаць, у якіх гэта можа быць фондах. Што гэта могуць быць не толькі метрычныя кнігі, гэта можа быць перапіс насельніцтва, гэта нейкія інвентары, прашэнні, нейкія маёмасныя справы і г. д. Ёсць цэлы комплекс такіх дакументаў.

 
Смотреть все выпуски

Новости