Добрый день! Скажите, пожалуйста, какие самые древние документы хранятся в вашем архиве? Кто имеет к ним доступ?

Денис Лисейчиков: У нас самыя старажытныя дакументы, якія захоўваюцца, даціруюцца 1391 годам. Гэта што тычыцца такіх унікальных дакументаў, адзінкавых. Калі гаварыць пра нейкія актавыя дакументы, пра актавыя кнігі ў першую чаргу, то мы захоўваем такія дакументы з сярэдзіны XV стагоддзя. Доступ да іх мае любы карыстальнік, але справа ў тым, што да арыгіналаў дакументаў маюць доступ толькі навукоўцы, як правіла. Таму што створаны ўжо лічбавыя копіі большаці ўнікальных дакументаў, і з імі можа працаваць любы чалавек паводле заявы.

Ведущая: А самый древний документ, он о чем?

Денис Лисейчиков: Гэта вельмі цікавы дакумент, які выдаваў падольскі князь, унук знакамітага князя Гедыміна, аднаму са сваіх слуг, баяр за верную службу на пэўныя гарады ў падольскай зямлі. Сёння гэта тэрыторыя Украіны.

 
Смотреть все выпуски

Новости