За счет чего и какими работами пополняется коллекция работ в музее?

Дзякуй за гэтае пытанне. Сёлета спаўняецца 25 гадоў  суверынітэту Рэспублікі Беларусь. Мы рыхтуем спецыяльную выставу.  Сумесна з Беларускай энцыклапедыяй ствараем такі альбом-каталог (на жаль, ўсе тыя работы, якія набытыя музеем падчас 25-гадовай дзейнасці, выставіць проста немагчыма). На нашай выставачнай пляцоўцы ў галоўным будынку будзе зроблена выстава. Там змесціцца каля 80 унікальных твораў, сярод якіх баларускі старадаўні жывапіс  - абразы. 7 абразоў перадаў нам Уладыка Філарэт з Жыровіцкага манастыра ў 2007 годзе. Пакажам 2 вялікія хрустальныя вазы, зробленыя на барысаўскім заводзе. Такіх ужо не выпускаюць, яны таксама прадстаўляюць унікальнае майстэрства нашых мастакоў. Будуць творы жывапісу сучасных беларускіх мастакоў, якія былі створаныя ў гады незалежнасці нашай краіны. 

Нам трэба актыўна рэкламіраваць сваіх сучасных мастакоў - яны нашчадкі вялікай  школы жывапісу і выяўленчага мастацтва з вялікімі традыцыямі. На выставе будуць прадстаўленыя і народныя мастакі, і маладыя, і юныя мастакі, якія атрымалі адпаведныя адзнакі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падрымцы таленавітай моладзі. Мы  назіраем за маладымі, і, канешне, каб нам не памыліцца з набыццём твораў гэтых мастакоў: сёння малады, а праз 20-30 гадоў будзе народны мастак Беларусі. Таму трэба заўважыць, падтрымаць. Вялікая арэнда за майстэрню сёння, матэрыялы дарагія і, канешне,  за кошт мастака мы робім наш свет больші прыгожым, гарманічным, дабрэйшым. 

Я хацеў бы заклікаць ўсіх, хто мяне слухае, ад чыноўнікаў да простага  чалавека, каб падтрымалі нашых мастакоў, каб з'явіліся такія  сямейныя традыцыі, калі да дня нараджэння ці да нейкага свята не куплялі нейкія пластмасавыя цацкі, а зайшлі ў мастацкі салон і купілі твор нашага беларусскага мастака ці мастачкі. А потым гэты мастак стане суствена вядомым, і гэты твор будзе перадавацца ад бацькі да сына, ад унука да праўнука. І так  мы будзем падымаць нацыянальнае мастацтва.

Я заклікаю ўсіх не крыўдзіць мастакоў, маючы на ўвазе мастака ў шырокім  сэнсе слова:  паэта, архітэктара, акцёра, дызайнера. Мы чым багатыя? Мы не зробім  самы лепшы кампьютар, як бы не намагаліся. Але мы багатыя талентамі. Мы багатыя сваім нацыянальным мастацтвам, сваёй культурай. Зараз я быў у Кітаі, там хочуць бачыць работы нашых мастакоў. Трэба прасоўваць нашу культуру, тады нас будуць лепш пазнаваць, бо мы адметныя ад іншых народаў. Праз гэта мы будзем рабіць імідж Беларусі.  

 
Смотреть все выпуски

Новости