Сейчас в моду входят вышиванки. На мой взгляд – это отлично. Вот только многие носят их совершенно бездумно, даже не интересуясь, что символизирует собой тот или иной орнамент. Как вы относитесь к подобной «безграмотности» белорусов и, может, посоветуете источники, где будет представлена хорошая и достоверная информация о традиционных орнаментах.

Сейчас в моду входят вышиванки. На мой взгляд – это отлично. Вот только многие носят их совершенно бездумно, даже не интересуясь, что символизирует собой тот или иной орнамент. Как вы относитесь к подобной «безграмотности» белорусов и, может, посоветуете источники, где будет представлена хорошая и достоверная информация о традиционных орнаментах.

Дзякуй за пытанне. Пытанне цікавае і актуальнае, балючае менавіта для прадстаўнікоў акадэмічнай прафесійнай супольнасці. Сапраўды гэтыя вышыванкі, якія сёння выкарыстоўваюцца, прадаюцца, з пазіцыі этнаграфіі, традыцыйнай культуры яны ўсё ж бязграматныя. Не заўсёды, ёсць добрыя прыклады, але ў сваёй большасці яны змяшчаюць памылкі. Распаўсюджаны так званыя алфавіты арнаментаў, азбука арнаментаў, дзе нам паказваюць нейкі сімвал з подпісам. На самай справе гэтыя сімвалы да подпісаў не маюць ніякіх значэнняў. Такіх назваў арнаментаў, такіх тлумачэнняў не існавала. Зразумела, чаму гэта робіцца - мала хто будзе чытаць вялікія навуковыя артыкулы, дзе будзе дакладна ўсё тлумачыцца. Гэтыя тлумаэчнні даволі складаныя, цяжкія для ўспрымання. Таму прасцей зрабіць аналогію, што нам нагадвае, што адкуль. Папулярная зараз кніжка "Беларускі арнамент" Міхаіла Кацара. Адтуль ідзе на 80 % гэтых прынтаў, арнаментаў. Як адзначаюць многія сучасныя даследчыкі, Кацар. як і Шпілеўскі, шмат чаго дадумаў. Таму з тэмамі вышыванак трэба быць асцярожнымі. Часам заўважаю, ідзе моладзь - вышыванкі, кашулі, выглядае прыгожа. Ідзе хлопец, а ў яго арнамент з жаночай кашулі, прычым жанчыны, якая ў шлюбе і ўжо нарадзіла. Гэта няправільна. Як і ў свой час дзяўчаты носяць мужчынскія арнаменты. Гэта можа выправіцца адным шляхам - кансультацыя з прафесіяналам. Хачу звярнуцца да вытворцаў вышыванак - можа не займайцеся фантазіямі, звяртайцеся да прафесіяналаў, этнографаў. якія з задавальненнем вам дапамогуць, параяць, складуць узор арнаменту для жанчын і мужчын, для рознага ўзросту. Да каго можна звяртацца? Я ўжо сёння згадваў студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Яны як раз займаюцца вялікай асветніцкай дзейнасцю ў галіне беларускай этнаграфіі. Дарэчы, яна мае статус эксперта пры ЮНЕСКА. Я ведаю, што многія вытворцы вышыванак прыходзяць да іх і атрымліваюць дапамогу. Ёсць навуковая літаратура. Можна прыгадаць Вольгу Лабачэўскую, аўтара, якая на вышэйшым узроўні займаецца арнаментам. Яе кніжкі ёсць практычна ў кожнай краме. Вялікую ўвагу арнаментам надае Веткаўскі музей народнай творчасці, у прыватнасці, Галіна Нячаева. На сайце музея выкладзены электронныя версіі артыкулаў, кніг. Можа там пачытаць. Інфармацыю знайсці можна, галоўнае - звяртацца да спецыялістаў. 

 
Смотреть все выпуски

Новости