Паважаны Тадэвуш Кандрусевіч. Я ведаю, што зараз шмат святынь вяртаецца вернікам,але які будзе лёс касцёла Святога Язэпа ў Мінску на плошчы Свабоды, дзе зараз размешчаны архіў.Я ведаю, што раней ішлі размовы наконт вяртання касцёла, але зараз усё ціха... Вельмі хацелася б, каб у намоленыя сцены вярнуліся вернікі. Мне хацелася б спытаць, ці ідуць нейкія размовы з уладамі і ці пачуем мы словы Божыя ў гэтым касцёле?

Кожны касцёл будуецца для людзей, каб там людзі маглі маліцца, каб у сценах гэтага касцёла будаваць жывы касцёл, які складаецца з сэрцаў чалавечых. Касцёл Святога Язэпа знаходзіцца ў цэнтры горада. Сто метраў ад яго знаходзіцца катэдра, якая можа змясціць яшчэ больш людзей. Сёння ёсць іншыя праблемы, якія трэба як мага хутчэй вырашыць. Сёння спальных раёнаў вельмі многа, і там няма касцёлаў, і чалавеку трэба ехаць далёка. Наша першаснае заданне сёння - будаваць там касцёлы - невялікія, функцыянальныя. 

Сёння гэты касцёл забяспечаны, каб нейкая манаская супольнасць, я толькі адзін шлях бачу, выказала пажаданне мець гэты касцёл, я буду першы стаяць пад яго дзвярамі і казаць, каб яго перадалі. Вядома, хацелася, каб там вяшчалася Божае слова, і нам яго перадалі. У яго рамонт трэба будзе ўкласці некалькі мільёнаў даляраў. За гэтыя грошы я пабудую 2-3 невялікія касцёлы ў спальных раёнах, дзе яны патрэбныя. Далей - колькі людзей будзе ў гэтым касцёле, тады, калі катэдра, якая знаходзіцца побач, няпоўная.

Смотреть все выпуски

Новости