Традыцыйна свята (Дзень беларускага пісьмЕнства) праводзіцца ў гарадах – гістарычных цэнтрах культуры. У гэтым годзе цэнтрам святкванняў стане – БЫхаў. У нядзелю ужо будзеце ў Быхаве?
Без подписи, Не указано

- Таццяна Сівец: Так, мы будзем у Быхаве ўжо нават не ў нядзелю, а ў суботу, бо ўсе святкаванні пачынаюцца трошкі раней за 1 верасня, бо шмат гасцей, шмат чаго хочацца паказаць і гасцям, і нашым літаратарам. Некаторыя прыедуць таксама ўпершыню. У суботу адбудзецца ўрачысты (і ўжо стаў ён традыцыяй) Міжнародны круглы стол, на якім пісьменнікі з Расіі, Украіны, Азербайджана, Літвы, Грузіі абмяркуюць вельмі цікавыя і важныя тэмы для ўсіх літаратараў, бо ўсе мы, творцы, думаем пра адно - як надрукавацца, як знайсці свайго чытача, свайго перакладчыка. Сёння гэта вельмі важна, таму што сувязі некаторыя паціху страчваюцца, якія былі напрацаваныя за гады Савецкага Саюза. Яшчэ адно важнае пытанне - гэта мова, мова родная, нацыянальная, на якой ствараюцца здабыткі нашай культурнай спадчыны. Гальпяровіч: Мне прыемна, таму што я ўвогуле амаль ва ўсіх днях пісьменства прымаў удзел і што першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў маім родным горадзе Полацку і давялося мне потым пісаць сцэнарыі адкрыццяў Дзён пісьменства ў Полацку, Тураве, Заслаўі. Таму для мяне гэта свята традыцыйнае, вельмі важнае. Я думаю, свята важнае для ўсіх. Яно супадае з пачаткам навучальнага года, гэта таксама сімвалічна, бо трэба вучыцца роднаму слову, трэба памятаць пра нашых асветнікаў, трэба ведаць гісторыю сваёй краіны. І гэта абсалютна лагічна, што новы навучальны год для нашых школьнікаў пачынаецца ў Дзень беларускага пісьменства. Таццяна Сівец: Для нашых літаратараў гэта будзе яшчэ адзін урачысты званок, бо яны атрымаюць свае прэміі за лепшыя кнігі года і ўзнагароды "Залаты купідон"

У Быхаў традыцыйна прыедуць дэлегаты з розных краін свету: Расіі, Украіны і іншых краін. Гэта журналісты, літаратары...На вашу думку, як спрыяюць такія штогадовыя пісьменніцкія злёты?
Инга , Минск

- Таццяна Сівец: Яны, вядома, спрыяюць станоўча, таму што гэтыя сустрэчы - магчымасць пазнаёміцца літаратарам, пазнаёміцца дзеля далейшага супрацоўніцтва. Я ведаю, што дзякуючы таму, што адбылося знаёмства, адбыўся і выпуск кнігі "Сугучча сэрцаў", якая выдаецца РВУ "Выдавецкі дом "Звязда". Гэта цэлая серыя кніжак, якія паказваюць творчасць літаратараў краін СНД і адначасова беларускіх аўтараў. Выкладальніца ўкраінскай кнігі ўжо прапанавала беларускіх літаратараў надрукаваць у сваёй газеце. Тое самае з іншымі краінамі. У Малдове выйдзе падборка беларускіх аўтараў у літаратурным часопісе. У Расіі пастаянна друкуюцца нашы літаратары. Вось не было б гэтых сустрэч, не было б шчырых сяброўскіх сувязяў, якія дапамагаюць усяму свету ведаць больш пра Беларусь і беларускую літаратуру. Навум Гальпяровіч: Я хачу дадаць, толькі што закончыўся XV Міжнародны з езд славістаў, куды прыехала шмат замежных гасцей, і што вельмі цікава, многія з іх цікавяцца і ведаюць беларускую мову і беларускую літаратуру. Мне асабіста давялося гутарыць для свайго блогу на tut.by і для будучай перадачы на "Беларусь 3" з Куртам Вулхаўзерам. Ён з Амерыкі, са штата Каларада, выкладчык універсітэта, таксама Арнольд Макмілін, прафесар лонданскага ўніверсітэта. Дык вось многія нашы суграмадзяне могуць пазайздросціць, як яны выдатна размаўляць па-беларуску і як яны добра ведаюць беларускую літаратуру. Дарэчы, Макмілін займаецца вывучэннем беларускай мовы і літаратуры. Я думаю, што гэты круглы таксама будзе спрыяць пашырэнню ведаў пра нашу краіну, літаратуру. Таму што нацыянальная мова - гэта багацце літаратара. Мы часам забываемся, што пры тым, што ўвесь свет цікавіцца, мы чытаем анлісйскіх аўтараў, амерыканскіх, і іншых, але ж яны пішуць на сваіх нацыянальных мовах, яны выказваюцца праз сваю мову. Гэта вельмі важна. Таму што гэта брэнд краіны. Мова - гэта заўсёды душа чалавека, і,вядома, што выдатная літаратура заўсёды ствараецца на той мове, на якой ён думае, якой ён жыве, якая родная для яго. Таццяна Сівец: А тыя, хто не змогуць трапіць на гэты круглы стол, я прапаную ўзяць газету "Літаратура і мастацтва". Мы пастараліся як мага шырэй паказаць нашых гасцей, іх думкі, іх творы. І пасля свята мы надрукуем тое, што яны выказалі там менавіта.

Таццяна Мікалаеўна, у "ЛіМа" багатая гісторыя, вакол яго гуртаваліся многія вядомыя пісьменнікі, тыя, каго сёння мы называем класікамі нацыянальнай літаратуры. Узначальваць такое выданне безумоўна вялікая адказнасць, але на пасадзе галоўнага рэдактара вы ўжо крыху ўмацаваліся. Як адчуваеце сабе на гэтым месцы?
Наталья, Не указано

- Любая пасада - гэта, перш за ўсё, адказнасць. Перад сваімі чытачамі, перад супрацоўнікамі. Ну і, канешне, преад сабой., бо хочацца заўсёды зрабіць лепш. Лепш за сваіх папярэднікаў, лепш за сябе, кожны раз хочацца прыдумаць нешта новае, але пры гэтым не адыйсці ад тых традыцый ЛІМа як газеты творчай інтэлігенцыі, якой ўжо 81 год. Гэтыя традыцыі мы стараемся не парушаць. Традыцыі, можа быць, у нечым кансерватыўныя, але пры гэтым, я думаю, што мы можам сабе гэта дазволіць.

Якія галоўныя задачы выдання "ЛіМ" ? Ці змяніліся яны з цЯгам часу?
Аркадий, Не указано

- Яны не мяняюцца. Таму што галоўная наша задача - гэта прадставіць нашым літаратарам пляцоўку, дзе яны могуць выказаць сябе, дзе яны могуць выйсці на нейкую літаратурную палеміку, пачытаць пра сваіх калег, даведацца пра тое, што адбываецца ў літаратурным свеце Беларусі, і, канешне, прачатыць развагі крытыкаў наконт сваіх твораў. Гэта галоўнае. Але не трэба забывацца, што ёсць яшчэ частка мастацтва. Тут мы стараемся асвятляць усе падзеі, якія адбываюцца ў мастацкім свеце. Хутка будзе прэм'ера балета "Вітаўт", пра яго мы ўжо напісалі. Карацей, мы імкнемся першымі паведаміць пра тое, што заўтра будзе на стале, на кніжнай паліцы ў, я спадзяюся, большасці беларусаў.

21 век. На парозе – глабалізацыя. Некаторыя лічаць друкаваныя СМІ – сродкам інфармацыйных зносін, які вымірае? Моладзь адмаўляецца чытаць. Ці згодны вы з такім тэзісам?
глобалист, Не указано

- Я думаю, што канешне, небяспека, што людзі будуць меньш чытаць, ёсць. Дарэчы, пра гэта часам пісалі вядомыя пісьменнікі-фантасты - Рэй Брэдберы, прынамсі. Але мне здаецца, што літаратура і мастацкае слова павінны існаваць. Калі з яўляецца наваяз, ці , як гавораць, "албанская мова" ў інтэрнэце, гэта, скажам, нешта наноснае, тое, што магчыма адыдзе. Ва ўсякім разе, гэта не будзе вызначаць культурнага, інтэлігентнага і глыбокага ў сваіх думках і пачуццях чалавека. А такія людзі патрэмны ў любы час у любой краіне. Галоўнае, што глабалізацыі можа супрацьстаяць літаратура сапраўдная, развіццё нацыянальных моў і культур, таму што нельга стварыць для ўсяго света адну культуру, адну традыцыю. Кажны народ тым і вызначаецца, што ён мае свае этнічныя, культурныя асаблівасці. На радыё "Беларусь" , дзе мы гаворым пра Беларусь усяму свету на 8 мовах, нам часцей за ўсё задаюць пытанні: "Чым адрозніваецца беларуская культура, чым адрозніваецца Беларусь, што адметнага ад іншых?". Таму , я думаю, што глабалізацыі можна супарцьстаяць нацыянальнай культурай, гэта, так сказаць, вянок, у які ўплятаюцца самыя розныя кветкі. Таццяна Сівец: А моладзь, мне здаецца, Навум Якаўлевіч, ніколі не перастане пісаць. Гэта як раз той час, калі хочацца выявіць сябе, і найлепшым чынам гэта можна здзейсніць праз слова. Не важна, як гэта будзе потым публікавацца, або ў інтэрнэце, або ў часопісе "Маладосць" , у газеце ЛІМ ці недзе яшчэ, галоўнае, што яны пішуць, яны імкнуцца, і робяць гэта народнай мове.

На якіх тэмах замацоўваецца творчасць сённяшніх літаратараў?
Василий, Горки

- Таццяна Сівец: На розных, але найперш, я б не сказала, што сённяшнія літаратары пішуць нешта моцна адрознае ад тых. Адрозніваюцца можа стылістычна, можа фармальна, але ўнутраны сэнс той самы. Пісьменнік, калі ён сапраўды таленавіты, піша перш за ўсё пра сябе, пра сваё жыццё, пра сваіх сяброў, знаёмых, пра сваю зямлю. Нашы беларускія пісьменнікі, пішучы пра самае рознае, расказваюць усяму свету пра Беларусь. Навум Гальпяровіч: Сапраўдны твор заўсёды нараджаецца толькі тады, калі ён праходзіць праз душу. Штучна калі шукаецца тэма, то часам бывае, што вынік не заўсёды самы лепшы. Таму гаварыць пра тэмы, на якія пішуць літаратары можна толькі пасля таго, як пачытаеш творы. Вядучая: Навум Якаўлевіч, я ведаю, што ваша творчая літаратурная біяграфія пачалася ў наваполацкай газеце "Химик". Там вы надрукаваліся ўпершыню. У гэтай звязцы пытанне да Таццяны. "ЛіМ" гэта такая пляцоўка для маладых пісьменнікаў, дзе яны могуць паспрабаваць сябе ў такой выдавецкай дзейнасці. Таццяна Сівец: Сапраўды, але ў нас ужо ёсць напрацаваная традыцыйная схема літаратурных прыступак, калі пачынаецца ўсё з "Вясёлкі", "Бярозкі", Маладосці". Пасля, хто гэтыя крокі зрабіў, яны ідуць далей, яны друкуюцца ўжо ў "ЛіМе" . Таму я б сказала, што для маладых "ЛіМ" пляцоўка ўжо эксперыменту, ужо праявы сябе і яшчэ літаратурнай вучобы. Таму што ў нас друкуецца шмат цікавых крытычных артыкулаў, на якіх можна павучыцца, больш даведацца пра тое, які сёння літаратурны працэс. Моладзі карысна чытаць "ЛіМ" найперш, каб пасля ў ім надрукавацца. Навум Гальпяровіч: У той час, калі я надрукаваў свой першы верш у наваполацкай газеце "Химик", каб ён быў надрукаваны ў штотыднёвіку "ЛіМ", я быў бы шчаслівы, я быў бы на сёмым небе. А вось сённяшнім маладым здаецца, што трэба ўсё і адразу. У мяне пасля першай публікацыі ў мясцовым друку публікацыя ў рэспубліканскім з'явілася значна пазней. І больш за тое, толькі калі я сам зразумеў, што гэтыя вершы нечага вартыя, калі я пачуў ацэнку старэйшых таварышаў, што гэта цікава. І таму дэбют у рэспубліканскім друку, усебеларускім, сёння гэта вельмі важная і адказная 'ява. Вядучая: Па якіх крытэрыях ідзе адсяванне? Таццяна Сівец: Найперш мы выбіраем тое, што з'яўляецца літаратурай. Гэта, зразумела, вельмі вузкая мяжа паміж проста версіфікатарствам, паміж графаманствам і версіфікатарствам. У нас вельмі выдатны, разумны, таленавіты загадчык аддзела паэзіі ў "ЛіМе" Віктар Канстанцінавіч Гардзей, які піша ўжо не першы год, які з'яўляецца адным са старэйшых таленавітых беларускіх паэтаў. Ён адчувае гэтую мяжу. Я спакойная за наш аддзел паэзіі, пакуль там кіруе Віктар Канстанцінавіч.

ЛіМ – адно з найстарэйшых выданняў. Выданне і сёння прыцягвае маладых і таленавітых пісьменнікаў? Ці не надта?
мастак, Минск

- Таццяна Сівец: Гледзячы для каго. Для тых, хто любіць Беларусь, беларускую мову і літаратуру, ніколі не будзе надта шмат цікавай таленавітай моладзі. Чым больш, тым лепш. Я бы не сказала, што мы скідываем нашых класікаў з карабля гіторыі, мы проста кожнаму даем магчымасць выказацца. Нас часта папракаюць, што мы некага паправілі, некага скарацілі… Мы робім гэта не таму, што мы такія злыя і хочам некага навуцыць. Мы проста робім так, каб нашаму чытачу чыталася лягчэй, каб людзі мастацтва ўспрымалі як найлепш. Вядучая: Як часта газету "ЛіМ" можна знайсці ў вас на паліцах? Таццяна Сівец: Па пятніцах. Навум Гальперовіч: Па-першае, "ЛіМ" я чытаю даўно. У мяне было шчасце папрацаваць у "ЛіМ"е. Я працаваў не доўгі час, але працаваў намеснікам галоўнага рэдактара. І гэта мая газета, і я кожны тыдзень з нецярпеннем чакаю пятніцу, калі выйдзе новы нумар "ЛіМ"а і много знахожу ў "ЛіМ"е матэрыялаў, якія выклікаюць на роздум, якія станояцца прадметам будучых перадач на радыё і нейкіх маіх уласных твораў. Трэба сказаць, што цяпер, калі мы з Таццянай разам працавалі на радыё, і разам па сённяшні дзень вядзем перадачу "Зямля, што нам дадзена лёсам", то як жа я без "ЛіМ"а? Таццяна Сівец: Тым больш,што адкрыю сакрэт нават для Навума Якавлевіча, наступную пятніцу вы можаце чакаць з асаблівым трымценнем, бо як раз будуць надрукаваны варшы Навума Гальперовіча.

Якая форма пераважае паэзія ці проза?
Филимон, Не указано

- Таццяна Сівец: Хапае і таго, і таго… Хаця паэзія…. Яе адкідаецца больш як неадпавднай фармату, узроўню выдання. Навум Гальпяровіч: Як правіла маладыя пачынаюць з вершаў, таму што гэта канцэнтрыраваны выкід, так скажам, энергіі ўнутранай, сваіх пачуццяў. Але потым, як сказаў класік "лета к суровой прозе клонят" і проза даецца цяжэй, таму што трэба не проста пачуццё, тут трэба глыбокі талент, веданне жыцця, уменне аналізаваць падзеі. Хаця ёсць паэты, якія пішуць выдатную прозу. Дарэчы, у беларускай літаратуры быў выпадак, калі выдатны празаік Міхась Стральцоў пачаў раптам пісаць выдатныя вершы. Таццяна Сівец: Мележ з вершаў пачынаў. Караткевіч пісаў вершы і прозу. І ўсё гэта было на выдатным узроўні.

Ці можна навучыцца пісаць? Ці абавязкова мець прыродную Іскру?
Таня, Не указано

- Як без гэтага. Пісаць можна навучыцца, можна навучыцца складваць літары ў словы, сказы, але калі там не будзе гэтай рызынкі, то гэта проста не будуць чытаць. Часам карысна пісаць для сябе, некаторым гэта дапамагае ў жыцці. Навум Гальпяровіч: Я ўспамінаю, у маім полацкім прыгарадным пасёлку быў сусед Гарык. Ён вельмі хацеў навучыцца іграць на баяне, а Бог не даў яму такога тонкага слыху. Ён многа гадоў кожны дзень пілікаў і пілікаў. Ён навучыўся іграць "Дунайскія хвалі" і іграў. Гэтак можна сказаць і пра літаратуру. Можна з сябе выціснуць шляхам доўгай працы нешта такое чытэльнае, але ўсё без таленту, без божай іскры гэта зрабіць вельмі цяжка.

Саюз пісьменнікаў штогод узнагароджвае "За лепшы твор года" у 10-ці намінацыях на Дне беларускага пісьмЕнства. Хто ўваходзіць у склад журы і па якіх крытэрыях вядзецца адсявАнне?
Алесь Яўхімовіч, Не указано

- Гэта пытанне больш для Саюза пісьменнікаў. Але, друкуючы матэрыялы, спісы пераможцаў, я магу сказаць, што ў журы ўваходзяць практычны тыя, хто ўваходзіць у прэзідыум Саюза пісьменнікаў, нашы самыя вядомыя літаратары. Старшыня журы - спадар Лапцёнак, таксама персона вядомая, яго слова мае грунт. І вядома ж, перш, чым трапіць на розгляд журы, усе кнігі разглядаюцца і аналізуюцца на секцыях Саюза пісьменнікаў

Ці існуе беларускі літаратурны "рынак"? Ці можна літаратурай зарабіць сабе на жыццё?
людзі на балоце, Не указано

- Не. Як заробіш, калі рынак не такі вялікі. Сёння выдаюцца цікавыя кніжкі, яны ў прынцыпе прадаюцца, але пры гэтым разлічваць на гэта нашаму блогеру не варта. Я б не раіла надта спакушацца і расійскімі выдавецтвамі, таму што за тыя досыць невялікія грошы, па-першае, вашы кнігі могуць знікнуць у невядомым кірунку, выдацца дзесьці за Уралам пад іншым прозвішчам. Да таго ж, я лічу, калі беларус піша і піша на сваёй мове, то і выдавацца ён павінен тут, дзе яго палюбяць, дзе яго будуць чытаць. Нават калі прачытаюць некалькі соцень чалавек - гэта ўжо перамога. Навум Гальпяровіч: Калі гаварыць пра кніжны рынак, то ён у нас крыху аднабока сфарміраваўся. Таму жаночыя раманы, прыгодніцкія творы, часам не самай лепшай літаратурнай якасці, на іх можна зарабіць, асабліва ў Расіі такія кнігі выдаюцца вялікімі тыражамі. Такія аўтары зарабляюць, некаторыя маюць сваіх літаратурных сакратароў і іншыя выгоды. Але я ўзгадваю, як перад сваёй смерцю зусім нядаўна выдатная руская паэтэса Рыма Фёдараўна Казакова падарыла мне кніжку. Яна выйшла ў Маскве накладам 500 экзэмпляраў. Выдатная Рыма Казакова, яе песні спяваюць, яе добра ведаюць. Юрый Кузняцоў, выдатны рускі паэт, заставаўся без сродкаў да існавання ў ліхія 90-я гады, бо не выдавалі такую літаратуру, яна не карысталася камерцыйным поспехам. Самае галоўнае, што трэба адрозніць, як у музыцы адрозніваюць шоу-бізнес, папсу і сапраўдную музыку, так і тут трэба адрозніваць кніжны рынак, які сёння існуе, і сапраўдную літаратуру. Я хачу сказаць, што я баюся каго-небудзь пакрыўдзіць, але паспяховыя дзялкі на кніжным рынку далёка не заўсёды харошыя пісьменнікі. Таццяна Сівец: Калі пісьменнік пачынае думаць, а колькі мне заплацяць, то менавіта ў гэты момант ён перастае быць творцам, калі ён думае не пра тое, як напісаць кнігу, а пра тое, што ён за яе атрымае. Навум Гальпяровіч: Нядрэнна, канешне, калі і заплоцяць. Пушкін гаварыў: "Не продается вдохновение, но можно рукопись продать". Калі б быў гэты рынак сапраўды цывілізаваны, то за выдатныя творы выдатнай літаратуры трэба плаціць выдатныя грошы. Таццяна Сівец: Я ведаю, што кнігі, якія вартыя таго, яны разыходзяцца, іх чытаюць, купляюць нягледзячы на кошт.

Па рабоце вы шмат часу праводзіце ў камандзіроўках, наколькі папулярна беларуская мова за мяжой?
беларус, Кобрын

- Гэта пытанне я задаваў многім сваім суразмоўцам, калі быў за мяжой, і самыя розныя вынікі ёсць. Ёсць краіны, дзе мала ведаюць пра беларускую мову, і гэта для нас прадмет працы. Ёсць краіны, дзе людзі ходзяць і вывучаюць беларускую мову. Вось Таццяна вядзе на радыё "Беларусь" праграму "Беларуская мова на англійскай мове". Ёсць лісты ад англамоўных слухачоў, якія цікавяцца беларускай мовай. Потым у вялікіх цэнтрах навукі, універсітэтах ёсць аддзяленні славістыкі і факультатывы, на якіх вывучаюць беларускую мову. Найбольш папулярная беларуская мова ў Германіі, Вялікабрытаніі, Амерыцы, Кітаі. Там, дзе ёсць дыяспары. Што датычыцца Кітая. Двое нашых былых супрацоўнікаў працуюць у Кітаі на міжнародным радыё Кітая - вядуць перадачы на беларускай мове. З Пекіна гучаць словы на беларускай мове. Вядома, трэба быць рэалістам - беларуская мова не такая распаўсюджаная, на такая вялікая, але гэта адна з самых прыгожых славянскіх моў.

У новым сезоне на тэлеканале "Беларусь 3" стартуе прэм'ерны сацыякультурны праект "Дыяблог". У якім ваша пАра выступіць у якасці вядучых. Не зусім звыклае для вас абодвух амплуа. Ді адразу згадзіліся? Што рыхтуеце для гледачоў?
Без подписи, Не указано

- Таццяна Сівец: На радыё ў нас адна праграма "Зямля, што нам дадзена лёсам". У нашай праграме "Дыяблог" пра літаратуру дзве вядучыя - я і Стэла Чыркова - расійская пісьменніца. Яна будзе весці па-руску сваю частку, я вяду па-беларуску. І госці, якія прыйшлі да нас у студыю, гэта успрынялі з разуменнем, і можа, у гэтым ёсць таксама нейкая рызынка, таму што некаторыя нашы госці з намі размаўляюць па-руску, некаторыя па-беларуску, але галоўнае, што мы будзем гаварыць пра ўсё, што цікава - пра ролю літаратуры, пра пераклады, пра кошты літаратуры на сёння, і самае галоўнае гледачы і чытачы нашага блогу ў Інтэрнэце на tut.by змогуць удзельнічаць у працэсе падрыхтоўкі і, нават, запісу гэтых праграм, бо іх цытаты, іх меркаванні буду высвечвацца за намі на экране, і іх мы будзем таксама абмяркоўваць з гасцямі. Той самы дыялог у блогу і на тэлебачанні дапаможа нам шукаць новыя тэмы, новых герояў і саміх гледачоў, нашых уключыць у працэс працы над праграмай. Навум Гальпяровіч: У гэтай сувязі ў мяне даволі складаная праграма, і як раз яна ў некаторым сэнсе звязана з інтэрактывам, таму што мая праграма пра беларускую мову. І, вядома, у той час, як у грамадстве ідзе шмат розных думак пра мову і бываюць даволі вострыя пытанні, не зусім прыемныя для тых, хто займаецца мовай, хто прапагандуе мову. Але мы не выразаем гэтыя пытанні. Я не буду падрабязна расказваць пра сваіх герояў, таму што для многіх тэлегледачоў гэта будзе вельмі цікавым адкрыццём, бо вельмі вядомыя людзі, якія займаюцца не філалогіяй, якія займаюцца спортам, маюць высокія ўзнагароды ў спорце, якія займаюцца навукай, зусім іншым, матэматыкай, фізікай і гэтак далей, і нашы замежныя госці, - усе ў праграме гавораць па-беларуску. Усе гавораць на беларускай мове і пра беларускую мову. І мне хацелася б, каб наша праграма пра мову была папулярнай, таму што гэтым мы адказваем на тыя думкі і пытанні, якімі цікавяцца маладыя людзі і больш старэйшыя. Мова - гэта вялікі здабытак. І нездарма ЮНЕСКА ахоўвае мову. І ёсць сусветны дзень роднай мовы. І як раз такія складаныя і вострыя пытанні мы будзем разглядаць у гэтай праграме "Дыяблог пра мову". І я з задавальненнем вяду гэтую праграму. Я думаю, што яна атрымае свайго гледача, інакш я бы не ўзяўся за гэтую праграму. Есць пытанні, якія не трэба замоўчваць, а трэба гаварыць. Вядучая: Як вы сябе адчуваеце на тэлебачанні? Таццяна Сівец: Я выдатна адчуваю сябе на тэлебачанні, я раней ужо працавала на тэлебачанні. Навум Гальперовіч: Я вёў у свой час праграму "Кнігазбор" на беларускім тэлебачанні. Тэлебачанне за гэты час крыху змянілася. Я, як чалавек, які любіць радыё, тэлебачанне, з вялікім піітэтам стаўлюся да ролі вядучага. Вядома, мне вельмі цікава, як пагледзіць рэжысёр, як пагледзіць аператар, як пагледзіць глядач. Я люблю розныя ролі, як кажуць, і роля вядучага на тэлебачанні таксама падабаецца. Таццяна Сівец: Самае цікавае, што мы можам з больш звыклага месца госця перайсці на месца вядучага. Зразумець яго, атрымаць магчымасць сказаць, пра што хочацца пагутарыць, нешта новае адкрыць. Спадзяёмся, што глядзець нас будзе так жа цікава, як і слухаць. Навум Гальпяровіч: Дарэчы, я заўсёды быў прыхільнікам таго, каб на экране была асоба. Не проста галава, якая гаворыць. Я вельмі любіў праграмы, якія вялі людзі знаныя, цікавыя пісьменнікі, журналісты. Мне хочацца на экране бачыць асобу. Часам у нас на тэлебачанні бывае, што ўсе аднолькавыя. Адрозніваюцца прычоскамі, тварамі, а тое, што гавораць, усё з суфлёра. Я канешне, не адмаўляю такія перадачы і такіх вядучых. Але мне здаецца, што перадачы інтэлектуальныя з людзьмі, якія ўмеюць думаць, цікавыя для іншых, гэта таксама трэба і на нашым тэлебачанні. Таццяна Сівец: Тым больш, што такога праекта, дзе актыўна ўключаюцца Інтэрнэт і нашыя карыстальнікі, нашыя чытачы блогаў у Беларусі і нават Расіі не было. Навум Гальпяровіч: Гэта навінка, таму што любы можа з намі палемізаваць і мы зможам адказваць праз экран.

Ці ёсць беларускамоўныя праекты на радыё, якія разлічаны на замежнага слухача?
тэлегледачы, Не указано

- Наша радыё "Беларусь" працуе на 8 мовах, але руская і беларуская маюць парытэт у нашых праграмах. Але праграмы на беларускай мове гучаць штодзённа, кругласутачна. Кожны жыхар планеты можа чуць гэтыя праграмы на беларускай мове. З вялікай цікавасцю з імі знаёмяцца ў Польшчы, у Беластоку, дзе шмат этнічных беларусаў. Слухаюць гэтыя перадачы і ў іншых краінах. Мы атрымалі ліст ад чалавека з Чыкага, які піша, што пачуў праграму на беларускай мове. Ён 30 гадоў як паехаў з Мінска. Ён расчуліўся, расплакаўся і сказаў, што зараз будзе гаварыць на беларускай мове. Гэтыя перадачы карыстаюцца поспехам, яны гучаць для нашага замежнага слухача. Таццяна Сівец: Для мяне была цікавай такая сустрэча. На кніжнай выстаўцы ў Мінску чалавек з Польшчы кажа, што нешта голас знаёмы. А я па-польску праграмы не вяду. Аказваецца, ён слухаў беларускамоўныя хвалі радыё "Беларусь". Навум Гальпяровіч: Самае цікавае, калі мяне чалавек з Мельбурна слухаў, кажа, што заўсёды Гальпяровіча ў Мельбурне слухаю.

Рэдактарскія клопаты вашай уласнай творчасці — паэзіі, публіцыстыцы, драматургіі, перакладчыцкай справе — не замінаюць?
Ганна, Не указано

- Замінаюць, канешне, але што зробіш. Я мушу большую частку свайго часу зараз аддаваць газеце, але ж ёсць яшчэ вечары, ночы, выходныя, адпачынкі, калі можна нешта сваё напісаць. Зараз я не так шмат пішу вершаў, таму што працую над досыць вялікім творам - п'есай у вершах. Таму ўсё туды. Вядучая: Колькі гадзін выдзяляеце ў дзень? Тут не скажаш, колькі гадзін. Ёсць натхненне і дзе бы ты не знаходзіўся - у транспарце, у дарозе або дома на кухні, трэба ўсё роўна ўсё запісваць, пакуль гэтае натхненне не знікла.

Назовите ваши самые любимые произведения литературы
Без подписи, Не указано

- Таццяна Сівец: Цяжка сказаць. Вось што чытаецца… Зараз, напрыклад, кніжку Цішкі Гартнага хацелася перачытаць, вось гэта цікава. Наогул пад кожны настрой душы, напэўна, ёсць пэўныя творцы. Галоўнае, каб усё было на паліцы. Можна зняць, разгарнуць і атрымаць асалоду. Вядучая: Вы чытаеце выключна беларускамоўную літаратуру? Таццяна Сівец: Як раз беларускую мову просіць душа, а ўсё астатняе па працы. Навум Гальпяровіч: Я многа магу называць, але скажу коратка. З рускай сучаснай савецкай літаратуры гэта браты Стругацкія "Трудно быть богом", вершы Арсенія Таркоўскага, вершы Андрэя Вазнясенскага, Бэлы Ахмадулінай, Ганны Ахматавай, Мандэльштама. З беларускай літаратуры гэта "Дзікае паляванне караля Стаха" Караткевіча, "Сотнікаў" Быкава. З замежнай літаратуры гэта Патрык Зюскінд "Парфюмер", много разоў перачытваў. Гэта твор філасофскі, глыбокі, нездарма ён сярод 12 лепшых бестселераў 20 стагоддзя лічыцца. Гэта як раз тое, што можна ў такім дэтэктыўным папулярным жанры зрабіць высокую выдатную літаратуру. А што тычыцца гэтага пытання, мне здаецца, што яно крыху штучнае, на якой бы мове чалавек не пісаў, ён павінен чытаць розную літаратуру. Я вельмі люблю рускую літаратуру і Сярэбранага века, і класікаў, я люблю французскую літаратуру ў перакладзе, нямецкую і ўкраінскую. Чалавек, які жыве ў свеце, ён павінен цікавіцца, ён павінен чытаць. Галоўнае, каб літаратура была харошая, каб яна для душы была. І таму я не абмяжоўваюся толькі беларускай літаратурай, хаця мае прыярытэты - беларуская літатура. І калі я чытаю беларускую літаратуру, я радуюся ўдвая. Таму што калі наша мова ўваходзіць у шэрагі выдатных твораў, а такія сёння ёсць, сучаснікі нашыя - Алена Брава і Андрэй Федарэнка. Можна ганарыцца такімі пісьменнікамі. Шкада, што многія не ведаюць нашых такіх пісьменнікаў, якія б упрыгожылі любую літаратуру.

Вы согласны, что сейчас в русской и белорусской литературе "черная дыра"? Нет произведений и авторов уровня классиков.
Без подписи, Не указано

- Таццяна Сівец: Напэўна, аўтар пытання іх не чытаў. Гэта гаворыць больш пра яго ўзровень, чым пра беларускую літаратуру. Наноў пісаць "Новую зямлю", "Ціхі Дон" ці нешта яшчэ не трэба. Гэта ўжо ўсё ёсць. Трэба пісаць тое, чаго яшчэ няма. Лепш за Караткевіча не напісаць, але можна напісаць па-іншаму. Таму прапанаваць сённяшнім аўтарам так, як пісалі ў мінулым стагоддзі, я думаю, не трэба. Сёння ўжо не час вялізных трылогій. Вядома, калі не браць усю гепталогію пра Гары Потэра. Гэта іншая тэматыка, іншыя жанры. Я думаю, што сёння ў хуткім часе патрабуецца і больш хуткая літаратура. Тое, што можна прачытаць за адзін прыпынак ці два ў аўтобусе, ці за паездку ў метро, і тое, што можна запампаваць у электронную кніжку. Новы час - новыя патрабаванні - новая літаратура. Гаварыць пра "чорную дзірку" - гэта значыць гаварыць пра сябе, што ты проста не чытаў ні Алены Брава, ні твораў Андрэя Федарэнкі, ні вершаў Раісы Баравіковай, Віталя Рыжкова з маладых. Вельмі шмат іх сёння ў Інтэрнэце. Трэба зайсці, напісаць "Беларускія маладыя пісьменнікі" і выбраць тое, што спадабаецца. Навум Гальпяровіч: У гісторыі любой літаратуры, у гісторыі любога народа ёсць моманты, калі бывае ўсплёск. Вось руская літаратура 19 стагоддзя. Дастаеўскі, Талстой, Чэхаў, Бунін. Столькі імён за адзін час. Можа, зараз у нас няма такой плыні шматлікай добрай літаратуры. Але літаратура ёсць, па-першае. Па-другое, я чакаю, што гэты ўсплёск чакаецца, ён напрацоўваецца. Мы жывём у такі час, што за жыццё кожнага чалавека, невялікае, можа быць, у нас столькі змен адбылося, што ўсё гэта трэба асэнсаваць. Напрыклад, пра вайну 1812 года Талстой напісаў значна пазней. Таму, я думаю, мы чакаем цікавыя творы нашай беларускай літаратуры. Вядучая: Над чым працуеце зараз? Зараз у часопісе "Маладосць" з 9 нумара пачынаецца друкаванне майго эсэ "Былі крыніцы сінія". Гэта споведзь, літаратурнае асэнсаванне свайго жыцця, лёсу, біяграфіі. Спецыфіка сённяшняй маёй літаратурнай творчасці - многа пішу папулярных рэчаў пра нашу гісторыю. Мы выдалі ў выдавецтве "Пачатковая школа" кнігі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Гродна. І Таццяна ўдзельнічала ў гэтым праекце. Зараз на чарзе кніга пра Гомель. Гэта кнігі для школьнікаў, якія расказваюць пра нашу гісторыю, пра гэтыя гарады.

 
Смотреть все выпуски

Новости