Сусветны дзень тэатра на тэлеканале "Беларусь 3" адзначаць тэматычным эфірам

21.03.2024

По сообщению  zviazda.by

Сусветны дзень тэатра на тэлеканале "Беларусь 3" адзначаць тэматычным эфірам. Тут 27 сакавіка на працягу дня гледачоў чакаюць сустрэчы з любімымі артыстамі, а таксама паказы спектакляў і канцэртных праграм.


Распачне святочны тэлеэфір выпуск праекта "Кадры жыцця", дзе ў якасці госця будзе прысутнічаць рэжысёр, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Міхаіл Кавальчык (БТРК, 2021). У 10.50 тэлеаўдыторыю чакае паказ спектакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра "Соф’я Гальшанская" (БТРК, 2019) У. Кандрусевіча. Потым у 15.50 убачым балет Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь "Канёк-Гарбунок" (БТРК, 2022) Р. Шчадрына. Зазірнуць у закуліссе Вялікага тэатра тэлеаўдыторыі дазволіць дакументальны фільм "Аб чым не ведаюць гледачы", які быў зняты Белтэлерадыёкампаніяй да 90-годдзя культурнай установы. Для маленькіх гледачоў падарунак падрыхтаваны ў "Калыханцы". Тут пакажуць спектакль пра Дабрадзея і "Барбоскіны. Тэатр", "Барбоскіны. Сцэнічная мова" (БТРК, 2024).

Увечары сацыякультурны тэлеканал прапануе дакументальны фільм пра народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага "Маналог з адступленнямі" (1987). А завершыць тэматычны эфір да Сусветнага дня тэатра фільм-канцэрт "Калі мы закаханыя..." з удзелам Наталлі Гайды (БТРК, 1978).