"Беларусь 3" адсвяткуе дзень нараджэння кінааператара Вадзіма Юсава

19.04.2024

По сообщению zviazda.by

У гэтыя выхадныя ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала зможам паглядзець мастацкі фільм "Яны змагаліся за Радзіму". Паказ яго прымеркаваны да 95-годдзя з дня нараджэння савецкага кінааператара і педагога Вадзіма Юсава (1919–2023 гг.). Творца вядомы таксама па такіх карцінах, як "Андрэй Рублёў", "Іванава Дзяцінства", "Я крочу па Маскве", "Салярыс" і многіх іншых.


1975 годзе Сяргеем Бандарчуком па аднайменным рамане Міхаіла Шолахава. Дарэчы, шэраг акцёраў, якія былі франтавікамі, рэжысёр зацвердзіў без проб. Кінастужка, герояў якой увасобілі Васіль Шукшын, Вячаслаў Ціханаў, Сяргей Бандарчук, Юрый Нікулін, Георгій Буркоў, Яўген Самойлаў і іншыя артысты, прапануе гледачу правесці чатыры дні ў кампаніі стралковага падраздзялення. Усе яго ўдзельнікі - прадстаўнікі розных мірных прафесій - ва ўмовах вайны сталі салдатамі. Як людзі пражываюць сваю новую рэчаіснасць, чаму вучацца і пра што ўспамінаюць - усё гэта можна ўбачыць у карціне. "Яны змагаліся за Радзіму" стала апошняй кінаработай у кар’еры Васіля Шукшына, які памёр падчас здымак. У астатніх сцэнах яго дубліраваў Юрый Салаўёў, а пасля агучваў Лапахіна ўжо Ігар Яфімаў. Здымкі праходзілі ў Валгаградскай вобласці, бо менавіта тыя мясціны апісаны ў кнізе. І пасля на адным з такіх месцаў на хутары Мелаклецкім з’явіліся капліца і помнік з надпісам "Тут, на гэтым уцёсе, падчас здымак фільма „Яны змагаліся за Радзіму“ любіў абдумваць свае задумы вялікі рускі акцёр, рэжысёр і пісьменнік Васіль Макаравіч Шукшын"... Словам, не прапусціце кінасеанс у суботу, 20 красавіка, днём на тэлеканале "Беларусь 3", каб згадаць мінулае і яго герояў, а таксама атрымаць асалоду ад класікі.