"Залатая" серыя чэмпіянату Беларусі па баскетболе стартуе 15 мая

15 мая 2024

Стартуе "залатая" серыя чэмпіянату Беларусі па баскетболе. На паркеце сталічнага палаца спорту сыдуцца баскетбалісты "Мінска" і "Гродна-93". У мінулым сезоне дружыны таксама змагаліся ў вырашальнай стадыі першынства, трыумф святкавала сталічная дружына. Ці зможа каманда Гродна ўзяць рэванш?

Першы матч фінальнай серыі пачнецца ў 16:00. Прамую трансляцыю пакажа "Беларусь 5".

Барацьба за чэмпіёнства прадоўжыцца да 3 перамог адной з каманд.