У Мінску праходзіць Рэспубліканскі фестываль спектакляў ваенна-патрыятычнай тэматыкі

16 мая 2024

Рэспубліканскі фестываль спектакляў ваенна-патрыятычнай тэматыкі праходзіць у Мінску. Сёлета ён прымеркаваны да 80-годдзя са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усяго 11 спектакляў пра мужнасць, сяброўства, каханне і адвагу. Многія з іх заснаваны на рэальных падзеях.

Паказы пройдуць на некалькіх лакацыях. Спектаклі тэатра імя Горкага і Тэатра беларускай арміі будуць на ўласных сцэнах. А на пляцоўцы Купалаўскага выступаюць рэгіянальныя тэатры: гэта калектывы з Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Мазыра і Слоніма. Падрабязную інфармацыю аб спектаклях можна знайсці на афіцыйным сайце тэатра імя Янкі Купалы.