19 мая - дзень заснавання піянерскага руху

19 мая 2024

"Будзь гатовы!" - "Заўсёды гатовы!" Сёння - дзень заснавання піянерскага руху. 19 мая 1922 года на Усерасійскай канферэнцыі камсамолу было прынята рашэнне аб фарміраванні першых піянерскіх арганізацый.

Прадугледжвалася, што дзякуючы гэтаму патрыятычнаму аб'яднанню юнае пакаленне будзе расці ў імкненні да высакародных ідэалаў. Быў у піянераў строгі статут і свае законы, а таксама гальштук. У беларускіх школьнікаў зараз ён ужо не чырвоны, а чырвона-зялёны, як колеры дзяржаўнага флага.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя - самая масавая дзіцячая грамадская арганізацыя ў краіне. На сённяшні дзень яна налічвае больш за 600 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Члены арганізацыі ва ўзросце з 7 да 10 гадоў называюцца акцябратамі, да 14-ці - піянерамі, старэйшыя за 15 гадоў - лідарамі, важатымі.