Любіць Беларусь!

Рэспубліканская акцыя “Любіць Беларусь!” пачынаецца

Тэлеканал “Беларусь 3” і ансамбль народнай музыкі “Бяседа” пачынаюць маштабны тур “Любіць Беларусь!”. 27 жніўня адбудуцца адразу два прэс-мерапрыемствы, прысвечаныя старту рэспубліканскай акцыі.

У гэты чацвер у 12:00 пачнецца анлайн-канферэнцыя. У ёй прымуць удзел салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі Таццяна Лазоўская. Разам з ёй адказваць на пытаннті будзе намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандр Шацько. Яны раскажуць, як нарадзілася ідэя акцыі, як шла падрыхтоўка да яе, і распавядуць пра ўсё, што вас цікавіць. Кожнаму, хто жадае даслаць сваё пытанне, трэба толькі запоўніць спецыяльную форму на сайце http://www.tvr.by/events/online-konferentsiya/.

У той жа дзень у 14:00 ля Дома радыё (Чырвоная, 4) збяруцца ўсе удзельнікі акцыі, каб сказаць “Бяседзе”: “У добры шлях!”. Тут вы ўбачыце не толькі ансамбль у поўным саставе, але і арганізатараў тура, зможаце задаць пытанні прадстаўнікам нашага тэлеканала і “Белай Русі”. І, канешне, паслухаеце мілагучную народную музыку ў выкананні саміх музыкантаў. Далучайцеся да свята, правядзіце “Бяседу” у падарожжа разам з намі!  

Нагадваем, што першай канцэртную праграму “Любіць Беларусь!” убачыць Гродзенская вобласць: акцыя стартуе 2 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. 3 верасня “Бяседа рушыць у Ліду, а 4 верасня - у Слонім. Разам з “Бяседай” едзе вядучая праграмы “Размаўляем па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь 3” Алена Трацэнка. Яна прывязе папулярную віктарыну ў кожную вобласць.

Сачыце за навінамі акцыі “Любіць Беларусь!” на старонцы тэлеканала “Беларусь 3” у інтэрнэце http://3belarus.by/, а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі http://www.tvr.by/special/lyub-ts-belarus/ і ў Facebook па хэштэгу #любіцьбеларусь.

01.jpg
02.jpg