Любіць Беларусь!

Магілёўшчына сустрэла “Бяседу” з караваем

Рэспубліканская акцыя “Любіць Беларусь!” наведала Магілёўскую вобласцьУ Шклове заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі сустракалі з караваем. Таксама музыканты сабралі поўныя залы на канцэртах у Магілёве і Бабруйску.

- Мне ўдвая прыемна прыехаць у Магілёўскую вобласць, дзе я нарадзілася. Мы паспяхова ўжо праехалі Гродзенскую і Гомельскую вобласці. Для нас дадзеная акцыя - выдатная магчымасць сустрэцца з нашымі любімымі гледачамі. Наш калектыў гастралюе па ўсім свеце, мы аб'ехалі шмат краін, але для сябе падкрэслілі адно: так, як нас сустракаюць у роднай Беларусі, не сустракаюць нідзе. Мы жывем і спяваем для вас, - адзначыла на прэс-канферэнцыі салістка ансамбля Таццяна Лазоўская.

Напрыканцы гэтага тыдня “Бяседа” завітае ў Віцебскую вобласць: у Паставы, Оршу і Наваполацк. Таксама далучаецца да акцыі і аграгарадок Юнькі.


Нагадваем, што кожную суботу на тэлеканале “Беларусь 3” выходзіць праграма “Вандроўка з “Бяседай” з падрабязным расказам пра гастролі ў кожнай вобласці. 

1.jpg

2.jpg

3.jpg