Любіць Беларусь!

ЛЮБIЦЬ-БЕЛАРУСЬ!.jpg

Пазнаёміцца з нацыянальнай культурай, палепшыць веданне беларускай мовы і дакрануцца да песеннай спадчыны магчыма не толькі па тэлевізары.

У канцы жніўня тэлеканал “Беларусь 3” Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” правядзе масштабную акцыю Любіць Беларусь!”. На працягу двух месяцаў ансамбль “Бяседа”, вядучая праграмы “Размаўляем па-беларуску” і “Дыя@блог. Пра мову” Алена Трацэнка і прадстаўнікі тэлеканала “Беларусь 3” адправяцца ў падарожжа па ўсёй краіне. З канцэртнымі праграмамі яны наведаюць абласныя цэнтры і буйныя гарады нашай краіны. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца ў Мінску.

У спецыяльна падрыхтаваным цыкле праграм гледачы змогуць убачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, чым жывуць розныя рэгіёны нашай краіны.