XXL - фармат для ўсіх памераў

06.12.2013
"Звязда", 6 снежня 2013 г.


Тэлеканал "Беларусь 1" прыступіў да выпуску новага глянцавага часопіса "XXL woman TV". Пад "вокладкай" - мода і здароўе, догляд сябе і выхаванне дзяцей, культурныя мерапрыемствы і падзеі свецкага жыцця - карацей, усе тэмы, якія цікавяць сучасных жанчын і не толькі іх.
Вядуць праграму спявачка, салістка прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Алена Ланская, для якой праца па той бок экрана - гэта новы вопыт, і добра знаёмы гледачам па праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" Глеб Давыдаў. А гасцямі першых выпускаў тэлечасопіса сталі Аляксей Хлястоў і Іна Афанасьева.
Дарэчы, у тэлевізійных кулуарах "XXL woman TV" называюць аналагам праграмы "Культурныя людзі". Нагадаем, гэта праграма, якую стварыла і вяла эфектная брунетка Аліна Краўцова, 5 гадоў была галоўным тэлегідам па культурных падзеях Беларусі і нават атрымала прафесійную прэмію "Тэлевяршыня". Яе спадкаемца - "Культурныя людзі " з Дзмітрыем Кахно і спявачкай Наталляй Лук'янцавай - пратрымаўся ў эфіры ўсяго адзін сезон. Якім атрымаецца трэці пераемнік, пакажа час. Пакуль жа вядучыя новай праграмы прызначаюць спатканне гледачам кожную нядзелю пасля поўдня.

Калі: 8 снежня, 13.15.
Дзе: "Беларусь1".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.