Восемдзесят i адзiн год актуальнасцi

15.11.2006
"Звязда", 15 лістапада 2006 г.


"Гаворыць Мiнск!" - з гэтай фразы i музычных пазыўных пачалася некалi першая перадача радыёстанцыi РВ-10 iмя Саўнаркама БССР. Сёння ж Беларускае радыё святкуе свой 81-ы дзень нараджэння.
Зараз ужо цяжка ўявiць, што першыя праграмы доўжылiся ўсяго па 30 хвiлiн у суткi i транслiравалiся ў радыусе да 300 км. Дыктары чыталi ў эфiры газетныя артыкулы, а замест радыёмiкрафона выкарыстоўвалася... звычайная тэлефонная трубка.
Сёння ж Беларускае радыё - вялiкi i складаны арганiзм, у якi ўваходзяць два агульнанацыянальныя каналы (Першы нацыянальны i "Культура") i тры радыёстанцыi ("Беларусь", "Сталiца" i "Радыус-FM").
Больш за год Першы нацыянальны працуе ў рэжыме кругласутачнага вяшчання, а ў сезоне 2006-2007 гг. прадстаўляе слухачам 115 праектаў, 15 з якiх - новыя арыгiнальныя праграмы. Нароўнi з гэтым актыўна выкарыстоўваюцца рэдкiя фондавыя запiсы. Паводле сацыялагiчных апытанняў, Першы нацыянальны канал слухаюць больш за 80 працэнтаў насельнiцтва краiны - а гэта, дарэчы, самы высокi паказчык сярод электронных СМI.

P.S. Са святам, калегi!