У Грэцыі ёсць усё. Будзе і Паліна Смолава

15.04.2006
"Культура", 15 красавіка 2006 г.


Хутка, вельмі хутка мы ўбачым, як Паліна Смолава выйдзе на сцэну "Еўрабачання". Будзем хвалявацца за яе, падтрымліваць сэрцам і душой (хто сказаў, што наша энергія не перадаецца на адлегласці? Даляціць яна і да Грэцыі - абавязкова!). А пакуль - "зазірнём за кулісы", каб даведацца, як ідзе падрыхтоўка да конкурсу.
Датэлефанавацца да Паліны было цяжкавата, але дзякуючы яе піяр-менеджэру Аляксандры Горскай мы знайшлі-такі некалькі хвілін для перамоў.

- Паліна, як настрой?
- Выдатны. I вельмі працоўны.

- Дні распісаны літаральна па хвілінах?
- Канешне. Трэнажорная зала, заняткі вакалам, англійскай мовай, рэпетыцыі з харэографам, масаж, басейн...

- Не стамляецеся? Адны фізічныя нагрузкі чаго вартыя, а яшчэ ж псіхалагічныя, пачуццё адказнасці.
- Усё гэта ёсць, але мне "ў кайф" працаваць над сабой, выхоўваць вынослівасць, павялічваць фізічныя нагрузкі. Асабліва шмат тут дае харэаграфія.

- Раней вы працавалі з Аляксандрам Марамзіным і яго групай "Рорs Foundation".
- Так, з імі я высгупала і на адборачным туры, з імі рабіла кліп на Белтэрадыёкампаніі. Але на "Еўрабачанні" будзе паказаны іншы варыянт. У ім засталіся некаторыя фрагменты з ранейшага, але змяніўся ён больш як напалову. Я запрасіла Сяргея Епіхава: раней ён працаваў у краінах Азіі, Еўропы. Каля двух тыдняў працягваўся кастынг былі адабраны чатыры чалавекі: двое дзяўчат і двое хлопцаў. Адзін з іх акцёр, астатнія маюць прафесійную
харэаграфічную падрыхтоўку.

- Здаецца, харэаграфія апошнім часам так на вас паўздзейнічала, што не пакінула месца дпя разгортвання ў кліпе на песню "Мама" сюжэта, нейкай гісгорыі, як гэта вы любілі рабіць раней.
- Няўжо ўсе мае кліпы павінны быць аднапланавымі? У гэтым асноўная мэта была - сябе паказаць, а не гісторыю расказаць. Таму імкнуліся да яркага шоу. Здымкі вяліся на працягу аднаго дня і ночы: з 9 да 17 гадзін і, паспя перапынку, з 23 гадзін. А пасля, вядома, рабіўся мантаж.

- Песня таксама крыху змянілася?
- Мы разам з яе аўтарам Сяргеем Сухамліным працягвалі працаваць над ёй, таму больш энергічнай, нават "драйвавай" стала аранжыроўка.

- Іншымі словамі, дачка, якая ў гэтай песні звяртаецца да маці, стала больш "непаслухмянай"?
- Чаму ж? Яна просіць маці стаць ёй сябрам, і гэта песня - для ўсіх узростаў. Пакаленне нашых бацькоў вырасла на рок-музыцы, гэты напрамак вяртаецца сёння на новым узроўні, ён запатрабаваны падлеткамі. I песня - быццам зварот успрымаць іх такімі, якія яны ёсць.

- А як успрымае песню публіка? Вы ж паказвалі ўжо яе падчас прома-тура ў Кіеве, Маскве.
- Песня падабаецца, слухачы ўспрымаюць яе "на ўра", адразу пачынаюць спяваць разам са мной: "Мама! Мама!" Увогуле, прома-тур дае магчымасць не толькі самога сябе "прарэкламаваць", але і пабачыць на свае вочы, як рэагуе на конкурсную песню зала, і, магчыма, унесці некаторыя карэктывы. А яшчэ - "абкатаць" касцюмы.

- Іх аўтар - Іван Айплатаў?
- Так, ён падрыхтаваў не адзін, а некалькі сцэнічных строяў, і ў працэсе выступленняў мы абяром той, у якім я і выйду на сцэну "Еўрабачання". Але ўжо зараз скажу: усе яны - вельмі сексуальныя.

- I бліжэйшая краіна, якая іх убачыць - гэта...
- ... Літва, потым Латвія, Эсгонія, Фінляндыя - вярнуся пасля 28 красавіка. Потым будуць іншыя краіны, але ж вельмі хачу наведаць падчас прома-тура Сочы.

- 3 гэтым горадам звязана штосьці асабістае?
- Там шмат сяброў, усе яны просяць прыехаць, дый увогуле Сочы - "трэцяя" эстрадная сталіца Расіі пасля Масквы і Піцера.

- А самыя бліжэйшыя высіупленні?
- У нядзелю 16-га бяру ўдзел у гала-канцэрце творчай акцыі, прысвечанай дзецям. Называецца яна "Хвілінка" да поспеху". "Хвілінка" - гэта дзіцячы тэатр, дзе і нарадзілася ідэя праводзіць творчыя сустрэчы з дзеячамі эстрады, своеасаблівыя майстар-класы. I збіраць на гала-канцэрце ўсіх, хто з імі працаваў.

- Не сумняваюся, што ім было з вамі цікава. А вам з імі?
- Таксама. Не стамляюся паўтараць: дзеці - кветкі жыцця, ім трэба дапамагаць раскрыцца, падтрымліваць іх пачынанні, перадаваць усё тое, што ўмеем і ведаем мы.

- На дзяцей, такім чынам, у вас час застаецца. А на свой магніта-альбом? Ці паспееце выпусціць яго да "Еўрабачання"?
- Ён выйдзе пазней. Такая праца не павінна рабіцца паспешліва, да пэўнай даты. Матэрыялу назапашана вельмі шмат, I ён патрабуе пільнага, уважлівага стаўлення, карпатлівай шліфоўкі ўсіх дэталей. Дробязей туг быць не можа.

- Дык няхай вашы прыхільнікі крыху пачакаюць - і будуць, як кажуць, узнагароджаны ўдвая, атрымаўшы сапраўды дасканалы варыянт. У вас жа наперадзе - найперш "Еўрабачанне". Чаго, дарэчы, вы ад яго чакаеце? Чаго жадаеце самой сабе?
- Добра выступіць. I ў гатым быць сумленнай перад самой сабой, адчуваць, што зроблена ўсё, што ад цябе залежала. А яшчэ я чакаю ад "Еўрабачання" новых цікавых знаёмстваў, творчых кантактаў, бо кожны конкурс, кожны фестываль - гэта быццам яшчэ адно акно ў свет, бясконцы і невычарпальны. Хочацца і на Грэцыю паглядзець -сапраўды адна з самых загадкавых, як мне здаецца, краін, якая захоўвае яшчэ шмат сваіх таямніц, у тым ліку, старажытнага мастацтва. Але ж галоўнае - хочацца паказаць нашу адкрытасць свету, нашу добразычлівасць і нашу культуру, каб і да нас уся Еўропа ставілася адпаведна.

Гутарыла Надзея БУНЦЭВІЧ.