У чым сіла, брат?

26.10.2007
"Звязда", 26 октября 2007 г.


23 кастрычнiка на манежы Белдзяржцырка прайшлi незвычайныя спаборнiцтвы. Наймацнейшыя спартсмены з Беларусi, Расii, Латвii i Ірана змагалiся за званне пераможцы ў "Багатырскiм мнагабор’i" - турнiры на прызы тэлеканала "ЛАД". Дарэчы, упершыню "ЛАД" выступiў iнiцыятарам i арганiзатарам спаборнiцтваў мiжнароднага ўзроўню.
Турнiр складзены з пяцi тураў-заданняў: "Фермерская прагулка", "Падняцце бервяна", "Кола Конана", "Эстафета", "Прыступка магутнасцi", а ў перапынку памiж выступленнямi спартсменаў праграму дапоўнiла вiдовiшчнае шоў ад артыстаў цырка. Вядучымi праекта таксама выступiлi "цыркавыя" - сямейная пара Серж i Ганна Бандарчук, а каментаваць тэлеверсiю будзе Уладзiмiр Навiцкi. Гэтаксама дадатковыя каментарыi i ўражаннi ўдзельнiкаў спецыяльна для тэлеверсii збiраў вядучы-рэпарцёр Дзянiс Дудзiнскi. Дарэчы, акрамя галоўнага прыза, якi традыцыйна прысуджаецца па вынiках усiх тураў, адзiн са спартсменаў, незалежна ад рашэння суддзяў, атрымаў спецпрыз тэлеканала "ЛАД". Каму дасталiся прызы, каму - глядацкiя сiмпатыi, i цi ўдалося прадстаўнiкам нашай краiны - Сяргею Румiну, Паўлу Сароку i Аляксандру Лапыраву - пацвердзiць славу "беларускiх асiлкаў", даведаемся ў лiстападзе. Мiж iншым, галоўны дырэктар тэлеканала "ЛАД" Сяргей Кухто абяцае, што незалежна ад вынiкаў гэтага турнiру, працяг - будзе. А значыць, варта чакаць новых захапляльных i вiдовiшчных спартыўных трансляцый.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.