Тайны ў белым халаце

15.08.2014
"Звязда", 15 жніўня 2014 г.

 
Папулярная праграма перабралася на іншы тэлеканал.
Аўтарская праграма ўрача з 25-гадовым стажам, журналіста, прадзюсара Аляксандра Цярэшчанкі "Урачэбныя тайны", на зайздрасць многім іншым праектам, не страчвае папулярнасці ўжо больш як 6 гадоў.
Змест праграмы Аляксандр Цярэшчанка можа выкласці літаральна ў некалькіх словах: "У дакументальным рэжыме мы паказваем і хваробы, і хворых, і "ўрачоў з чалавечым тварам". Аналагаў праекта на постсавецкай прасторы няма. А таму гаворка будзе працягвацца, пакуль ёсць зацікаўленасць ва ўрачоў і пацыентаў. У новым сезоне "Урачэбныя тайны з доктарам Цярэшчанкам" перажылі пэўны рэбрэндынг - праграма пра здароўе цяпер носіць назву "Урачэбныя тайны плюс" і выходзіць на тэлеканале "НТБ-Беларусь" па суботніх раніцах. Нягледзячы на досыць ранні час эфіру (8.20), у дырэкцыі тэлеканала адзначаюць, што праграма мае вельмі добрыя рэйтынгі. Гледачы ж маюць магчымасць разам з доктарам Цярэшчанкам назіраць унікальныя аперацыі, атрымліваць парады рэдкіх спецыялістаў і даследаваць розныя хваробы "знутры".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.