Стартаваў нацыянальны адбор на дзіцячае "Еўрабачанне"

13.02.2010
"Звязда", 13 февраля 2010 г.


Рэспубліканскі дзіцячы конкурс, у адрозненні дарослага "калегі", назву і фармат не памяняў - беларускі адбор па-ранейшаму называецца "Песня для Еўрабачання" і запрашае да ўдзелу выканаўцаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Менавіта столькі артыстам павінна быць на момант правадзення міжнароднага конкурсу. Да адбору дапускаюцца раней не апублікаваныя песні на беларускай ці рускай мове, працягласцю не больш як 2 хвіліны 45 секунд, прытым напісаныя самімі канкурсантамі (але дазваляецца і дапамога дарослых). Кандыдаты на дзіцячае "Еўрабачанне" павінны ў тэрмін да 30 сакавіка адправіць каштоўную бандэроль на адрас: 220807, г.Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметкай "На рэспубліканскі конкурс "Песня для Еўрабачання".
Сам конкурс традыцыйна адбудзецца ў тры этапы: адборачны тур (вынікі праводзяцца ў красавіку), паўфінал (запланаваны ў чэрвені) і фінал у форме гала-канцэрта (у верасні). Пераможца фіналу, вызначаны сумесна тэлефонным галасаваннем і галасаваннем прафесійнага журы, і прадставіць нашу краіну на дзіцячым "Еўрабачанні-2010".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.