Служыць, дык з музыкай!

08.05.2007
"Звязда", 8 мая 2007 г.


Што дапамагае служыць салдату? Лiсты з дому ад родных i каханай, смачныя гасцiнцы i ... песня, прычым спяваюць вайскоўцы не толькi, калi iдуць строем, але i на сцэне.
Больш як 2 тысячы выканаўцаў i творчых калектываў самадзейнасцi прадэманстравалi свае вакальныя здольнасцi ў юбiлейным Х Усеармейскiм тэлевiзiйным фестывалi салдацкай песнi. Ён праводзiўся з лютага па сакавiк Мiнiстэрствам абароны сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй i быў прысвечаны 62-й гадавiне Вялiкай Перамогi.
Упершыню ў фестывалi ўдзельнiчалi не толькi прадстаўнiкi Узброеных Сiл, але i творчая моладзь, члены БРСМ. Ацэньваць талент канкурсантаў даверылi журы, на чале якога быў народны артыст СССР i Беларусi, кампазiтар Iгар Лучанок. Дарэчы, лаўрэатам аднаго з такiх фестываляў, у 2002 годзе, стаў зараз папулярны эстрадны выканаўца Руслан Аляхно, уладальнiк гран-пры Маскоўскага мiжнароднага фестывалю "Вiват, Перамога!", пераможца конкурсу "Народны артыст". Магчыма, сярод сённяшнiх пераможцаў i прызёраў ёсць будучыя "зоркi" сцэны.
Удзельнікі выступалі ў намінацыях: "Вакальныя групы i ансамблi", "Выканаўцы песень прафесiйных аўтараў", "Аўтары-выканаўцы" (прызёраў і пераможцаў вы можаце пабачыць 9 мая на Першам канале ў 18.05.). Прыз глядацкiх сiмпатый дастаўся прадстаўнiку Ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны Мiкiту Фамiных за песню "На Нямiзе". У спецыяльнай намiнацыi "Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песнi" (сярод грамадскай моладзi) перамагла вiцябчанка Настасся Каржанеўская з песняй "Мой каханы салдат"; 2-е месца заняў мiнчанiн Канстанцiн Лагуцiн з песняй "Дарога да мацi"; 3-е - мiнскi гурт "Белыя крылы" з песняй "Салдат". Па вынiках фестывалю пераходзячы прыз мiнiстра абароны Беларусi быў уручаны камандаванню Сухапутных войскаў.
Дарэчы, на сцэне Цэнтральнага дома афiцэраў выступiлi не толькi лаўрэаты фестывалю, але i зоркi беларускай эстрады. Сярод iх былi Руслан Аляхно, гурты "Механiка" i "Тяни-толкай", Андрэй Хлястоў, Жанет, Наталля Адэль, шоў-балет "Skу", ансамбль "Стрыт-мастэрс" i заслужаны артыст Беларусi Уладзiмiр Правалiнскi. Якая яна, салдацкая песня? Кожны ўдзельнiк спяваў аб сваiм - родных, Беларусi i, канешне ж, аб армii.

Iрына ПРЫМАК.