Праект "90 секунд" на "Беларусь 24" цяпер і на англійскай мове

08.04.2016

"Звязда"

У прэс-службе "Белтэлерадыёкампаніі" паведамілі, што з 4 красавіка праект "90 секунд" у эфіры міжнароднага спадарожнікавага канала пачне выходзіць і на англійскай мове.

Аснову праекта "90 секунд" на англійскай мове складуць відэаматэрыялы і інфармацыйныя паведамленні, што выходзяць у эфір тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у рускай версіі. Выпускі навін будуць перакладаць на англійскую і агучваць дыктары міжнароднага радыё "Беларусь".

Падобныя выпускі праекта можна ўбачыць у дзённым эфіры "Беларусь 24" (14:00 і 17:00), уначы - у 01:00 і 03:00.

Алена Ладуцька, дырэктар "Беларусь 24", заўважыла, што дзякуючы выпускам праекта "90 секунд" на англійскай мове атрымаецца ўзмоцніць прысутнасць канала ў замежнай інфармацыйнай прасторы. Актуальная і аператыўная інфармацыя пра нашу краіну будзе даступна для гледачоў, якія пражываюць пераважна ў Заходняй Еўропе, Паўночнай і Лацінскай Амерыцы.

Якаў ЖУРБІН.