Пiсьменнiкi стануць на абарону роднай мовы

23.05.2009
"Звязда", 23 мая 2009 г.


Адбудзецца гэта ў спецвыпуску праграмы "Слова пiсьменнiка", якi выйдзе на тэлеканале "ЛАД" 24 мая i будзе прысвечаны Дню славянскага пiсьменства.
Аўтары праграмы запрашаюць на сустрэчу з вядомымi фiлолагамi, журналiстамi i пiсьменнiкамi, каб абмеркаваць шляхi захавання чысцiнi роднай мовы. Пытаннi неабходнасцi ўжывання замежнай лексiкi i ўратавання самабытнай прыгажосцi беларускага слова закрануць рэдактары часопiсаў "Полымя", "Маладосць", "Нёман", прадстаўнiкi выдавецтваў "Мастацкая лiтаратура" i "Лiтаратура i мастацтва". Мiкалай Чаргiнец, Алесь Бадак, Раiса Баравiкова, Алесь Карлюкевiч i многiя iншыя паразважаюць аб праблемах сучасных беларускiх лiтаратараў, а таксама зробяць агляд перакладной лiтаратуры. Спецвыпуск праграмы "Слова пiсьменнiка" выйдзе на канале "ЛАД" 24 мая ў 19.55.