Памiж Грэцыяй i Бельгiяй

20.10.2006
"Звязда", 20 октября 2006 г.


На сесii кiраўнiкоў дэлегацый краiн - удзельнiц VI Мiжнароднага дзiцячага конкурсу песнi "Еўрабачанне-2006" прайшла жараб’ёўка ўдзельнiкаў. Спачатку арганiзатары вызначылi, якiя краiны адкрыюць i закрыюць конкурс (адпаведна Партугалiя i Расiя), а таксама названы нумар гаспадароў - Румынii (чацвёрты). Астатнiя 12 краiн былi разбiты на 3 групы - для пачатку, сярэдзiны i канца шоу. Па вынiках першага этапу жараб’ёўкi Беларусь трапiла ў апошнюю пяцёрку.
Такiм чынам, прадстаўнiк Беларусi Андрэй Кунец са сваёй песняй "Новый день" выступiць пад дванаццатым нумарам, перад iм пакажа сваё выступленне Грэцыя, "чортавы тузiн" дастаўся Бельгii, 14-ы нумар - Харватыi, апошнi, 15-ы - сястрычкам-блiзнятам з Расii.
P.S. Нядаўна ў Андрэя адкрыўся асабiсты афiцыйны сайт - kunets.by.ru. Там можна пазнаёмiцца з бiяграфiяй i творчасцю юнага спевака, "пагартаць" вiртуальны фотаальбом, даведацца блiжэйшы - трэба сказаць, даволi шчыльны - расклад выступленняў Андрэя.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.