"Навукаманія" на тэлеканале "Беларусь 3"

01.04.2016 "Звязда"

Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі спецыяльна для "Беларусь 3" прадстаўляюць новы навукова-папулярны праект "Навукаманія". Першы выпуск выйдзе ў эфір 7 красавіка.

Праект у цікавай і займальнай форме пазнаёміць гледачоў са светам навуковых адкрыццяў, вынаходак, новых тэхналогій і дасягненняў. Як уладкаваны наш свет, як працуюць тэхналогіі, як ствараюцца рэчы, што нас атачаюць. Разам з тым галоўная мэта праграмы - папулярызацыя айчыннай навукі. Кожны выпуск праграмы будзе прысвечаны некалькім цэнтральным тэмам, пра якія раскажа вядучы ў студыі і спецыяльна запрошаныя госці: аўтарытэтныя навукоўцы, супрацоўнікі НАН, кіраўнікі інстытутаў. Тэлегледачы ўбачаць таксама спецыяльныя тэматычныя рэпартажы з розных навуковых устаноў. Тэмы першых выпускаў - генетыка чалавека, лекі новага пакалення, таямніцы чалавечага мозга, прамысловыя біятэхналогіі.

"Навукаманія" на "Беларусь 3" чакайце кожны тыдзень па чацвяргах у 17.40. Працаваць над праектам будуць: вядучая Кацярына Бірэцкая, галоўны рэдактар Інга Бялова, прадзюсар Сяргей Кацьер пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова. Куратарам ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выступіць Наталля Марцалева.

Алена ДРАПКО.