"Мы ніколі не былі на задворках гісторыі"

08.07.2014
"Звязда", 8 июля 2014 г.


Аповед пра "брутальную" шляхту
Тэлеканал "Беларусь 3" зноў радуе гледачоў перадачамі з нашумелага гістарычнага цык-ла. Раней на тэлеэкраны ўжо выходзілі "Слуцкія паясы. Тайныя знакі", "Радзівілы. Тайны сям'і", "Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ", "Нацыянальная трылогія. Герб. Гімн. Сцяг". Усе гэтыя пера-дачы, знятыя на роднай мове, нядаўна сталі лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры. І вось зноў навінка ад каманды на чале з Міхаілам Равуцкім - "Шляхта. Брутальная гіс-торыя". Нават пачуўшы назву, хочацца глядзець... Мы вырашылі сустрэцца з рэжысёрам праекта Марыяй Жукавай, якая здымала і папярэднія выпускі (акрамя "Прылогіі"). СМІ пра яе яшчэ не пі-салі, таму вы, шаноўныя чытачы, будзеце першымі, хто пазнаёміцца з гэтай таленавітай дзяўчы-най.

- Тэма шляхты, з аднаго боку, запатрабаваная нашымі суайчыннікамі, з іншага - многае пра гэта ўжо сказана. Ці ўдалося адшукаць штосьці сапраўды новае, каб прывабіць гледача?
- Хачу адзначыць, што над сцэнарыем фільма працавалі прафесіяналы, якія ведаюць сваю справу. Аўтар фільма, вядомы ўсім Міхаіл Равуцкі, падышоў да тэмы без усялякай лірыкі - правакацыйна, смела, грунтуючыся на гістарычных фактах. Ён сучаснай мовай нагадаў некаму на-шу, беларускую, гісторыю, а камусьці яе адкрыў. У Міхаіла своеасаблівая манера пісьма, часам складаная для ўспрыняцця, але ў яго творах ёсць якраз той самы "постмадэрнізм": спасылкі, ня-ўлоўныя цытаты, якія робяць тэксты шматслойнымі - як той казаў, іх трэба чытаць паміж радкоў. Ён аўтар "не для ўсіх": ёсць штосьці элітарнае ў тым, што ён робіць. Здымкі праекта праходзілі ў Беларусі, Польшчы, Расіі. Юлія Чаргінец і Алена Борматава, карэспандэнт АТН, кантактавалі з ціка-вымі людзьмі, бралі інтэрв'ю. Ім пашчасціла сустрэцца з нашчадкамі беларускай шляхты. Якраз гэта і было нечым новым. 5 серый - 5 гісторый. Юліі Чаргінец асабліва пашанцавала: яна пабыва-ла ў гасцях у Мацея Радзівіла, на свае вочы ўбачыла некаторыя арыгіналы партрэтаў Радзівілаў, прадметы старажытнасці, асабістыя рэчы прадстаўнікоў славутага роду. Можа быць, пасля пра-гляду нашых фільмаў людзі будуць больш цікавіцца гісторыяй, а хтосьці зоймецца даследаваннем свайго радаводу. Гэта было б выдатна!

- Як бы вы патлумачылі, што такое гістарычны гламур? Ці не скажае ён праўду?
- "Гістарычны гламур"... Шчыра кажучы, упершыню чую такое азначэнне, пэўна, - гэта такая рамантызаваная, "прыемная" гісторыя. Нешта пра балі і крыналін. Але ўсё адно, я ўпэўне-на, што "зарэтушыраваць" гісторыю немагчыма, кажучы "а", просіцца сказаць і "б". Мы ў "Шляхце" імкнёмся максімальна аб'ектыўна раскрыць тэму. Сутыкаючы, часам, меркаванні экс-пертаў, каб у спрэчцы нарадзілася ісціна. Я ўпэўнена, наш глядач дасведчаны, ён у стане сам ана-лізаваць і рабіць высновы.

- Што асабіста вас найбольш уразіла падчас працы над гэтым праектам?
- Мяне заўсёды ўражвае аб'ём інфармацыі, зробленая аўтарамі праца. Прыемна здзівіла тое, што ў Мінску існуе і актыўна развіваецца "Мінскае згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваран-ства" - гэта не проста арганізацыя, гэта людзі. Людзі з радаводамі, тыя, хто маюць права на шля-хетнасць. Гэта вельмі цікава. Напрыклад, яны арганізуюць балі, папулярызуюць гісторыю, што вельмі важна. Усе ведаюць мудрасць: "Народ, які не памятае свайго мінулага, не мае права на будучыню..." Мы яшчэ раз нагадваем, што беларусы ніколі не былі на задворках гісторыі, мы сваі-мі рукамі стваралі гісторыю. Мы моцная нацыя, мы вартыя будучыні! І гэта выклікае гонар.

- У аўтара "Шляхты" Міхаіла Равуцкага, як заўсёды, было шмат задумак і ідэй. Наколькі ваша рэжысёрскае бачанне супадала з яго прапановамі?
- Мы разумеем адзін аднаго. Мы свядома адмовіліся ад рэканструкцый, касцюміраваных пераапрананняў... У мінулых тэлепраектах мы знайшлі пэўную форму (такая тэлевізійная візуаль-ная, як я ўжо казала, постмадэрнісцкая публіцыстыка) і працягваем яе прытрымлівацца. Гэта наш стыль. Мы выкарыстоўваем элементы мультыплікацыі, калажнай графікі, дадаём кадры з кіна-хронікі або мастацкіх фільмаў... Сённяшні свет эклектычны, і мы гаворым на яго мове. Гэта адпа-вядае той рэальнасці, у якой мы жывём. Гэта зразумела і даступна гледачу. Тэлевізійны фільм прынцыпова адрозніваецца ад дакументальнага, у класічным разуменні, таму мы працуем у сва-ім жанры і спраўляемся з нашымі задачамі.

- Разам з гэтай творчай камандай вы здымалі яшчэ тры гістарычныя праекты. Што адроз-нівае апошні выпуск ад папярэдніх?
- Для мяне наша "Брутальная шляхта" больш спакойная, чым мінулыя праекты, напэў-на, па тэмпа-рытме... У "Статуце" ў нас быў такі сімбіёз візуальнага рашэння і тэкставага, які нара-джаў пэўны трэці сэнс, звернуты да гледача: маўляў, рыхтуйце папкорн. У "Шляхце" больш істот-ны інфармацыйны, аўтарскі пасыл. Мне не хацелася візуальна перанасычаць фільмы. Важна было падтрымаць тэму, дапамагчы гледачу візуалізаваць эпоху, быццам апынуцца ў ёй. Мы выкарыс-тоўваем кадры з мастацкіх фільмаў, у якіх распавядаецца пра мінулае, яны дапамагаюць адчуць час. Вядома, і графічныя знаходкі былі. Але я ставіла перад сабой задачу - не перашкаджаць гле-дачу пачуць. Яшчэ мне здаецца, што мы набіраем абароты - не ў сэнсе павелічэння колькасці серый, а ў паглыбленні ў тэму, праблему. Я думаю, наша каманда разбіла шаблон таго, што фільм пра гісторыю - гэта сумна. Мне здаецца, мы заслужана прыцягнулі ўвагу, самае галоўнае, увагу да гісторыі.

- Які лёс чакае "Шляхту" пасля завяршэння прэм'еры на "Беларусь 3"?
- Я думаю, "Шляхту" яшчэ доўга будуць абмяркоўваць у інтэрнэце. Практыка паказала, што нашы праекты - не разавыя. Напрыклад "Слуцкія паясы" паўтаралі, пэўна, 5 разоў. Таму і "Шляхту", я думаю, яшчэ не раз будуць трансліраваць. Гэта паказчык таго, што праект робіцца для гледача: пакуль у нас ёсць глядач, жывуць нашы праекты.

- Можна сказаць, што паступова прыходзіць прызнанне вашай творчай працы?
- Гэты год быў асаблівым для мяне і для нашай каманды - мы атрымалі прэмію Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта вялікі гонар. Пэўна, я была самая маладая з лаўрэатаў. Была намі-нацыя "Лепшы рэжысёр" у конкурсе "Тэлевяршыня". Я ўдзячна сваім настаўнікам і сям'і за цярп-лівасць і любоў. Для мяне такія высокія ацэнкі - гэта, зразумела, аванс. Тым больш, думаючы пра будучыню, я бачу сябе рэжысёрам-дакументалістам, хачу здымаць аўтарскае кіно.

- Ці ёсць творчыя задумы на будучыню, якія ўжо можна было б раскрыць?
- Не думаю, што час раскрываць, але мне, як я і казала, цікава сябе паспрабаваць у аўтар-скім дакументальным кіно. Ёсць ідэі, ёсць героі, і ёсць рух у гэтым кірунку. Буду чакаць спадарож-нага ветру - і, спадзяюся, яшчэ не раз з вамі сустрэнемся.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.