Міжнародная тэлеінтэграцыя: шырэе кола сяброў

16.11.2002
"Культура", 16 - 22 лістапада 2002 г.


Белтэлерадыёкампанія пашырае міжнароднае супрацоўніцтва. Нядаўна на Першым нацыянальным тэлеканале прайшоў Тыдзень Сярэдненямецкай вяшчальнай кампаніі MDR. 3 вялікай цікавасцю беларусы знаёміліся з жыццём, гісторыяй і культурай амаль што суседняга еўрапейскага народа, якога аддзяляе ад нас толькі Польшча. Пра гэтую і іншыя падзеі, новыя праекты наш карэспандэнт гутарыць з дырэктарам Дырэкцыі міжнародных сувязей Белдзяржтэлерадыёкампаніі Уладзімірам МАРОЗАВЫМ.

- Што ўваходзіць у кола задач Дырэкцыі міжнародных сувязей Белтэлерадыёкампаніі?

- З'яўленне ў Белтэлерадыёкампаніі Дырэкцыі міжнародных сувязей выклікана шэрагам прычын, галоўная з якіх - агульная стратэгічная лінія кіраўніцтва кампаніі, накіраваная на стварэнне на базе Першага нацыянальнага тэлеканала сучаснага тэлебачання.
Зразумела, што такое тэлебачанне ў цяперашніх умовах немагчымае без інтэграцыі ў сусветныя вяшчальныя структуры. У гэтым плане на сённяшні дзень нашым стратэгічным партнёрам у Еўропе з'яуляецца, перш за ўсё, "Еўрапейскі Вяшчальны Саюз" (ЕВС), які налічвае болей за 100 актыўных і асацыяваных членаў. Беларуская кампанія ўжо не першы год уваходзіць у лік актыўных членаў гэтага Саюза. Вялікую прафесійную цікавасць для нас уяўляе і такая магутная міжнародная арганізацыя, як расійская "Нацыянальная Асацыяцыя Тэлерадыёвяшчальшкаў" (НАТ), якая налічвае таксама амаль 100 актыўных і асацыяваных членаў. Белтэлерадыёкампанія была прынята ў НАТ 28 кастрычніка 2002 г. у якасці асацыяванага члена. Важна для нас тое, што як ЕВС, так і НАТ, з'яўляючыся структурамі канкрэтна еўрапейскага або расійскага маштабаў, на самой справе аб'ядноўваюць тэлерадыёвяшчальнікаў значна больш шырокай "геаграфіі". Так, у ЕВС у якасці асацыяваных членаў прадстаўлены тэлерадыёкампаніі ЗША, Канады, Аўстраліі, Ганконга, Карэі, Гамбіі, Сенегала ды іншых краін. У НАТ, аналагічна, са статусам асацыяваных членаў прысутнічаюць кампаніі з Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Галандыі, Польшчы, Чэхіі, Балтіі, краін СНД і іншых дзяржаў.
У якасці другога дастаткова важнага напрамку мы разглядаем усталяванне і развіццё двухбаковых кантактаў з асобнымі замежнымі тэлерадыёкампаніямі. На сёння найбольш актыўна развіваюцца французскі і нямецкі напрамкі. Для тых, хто глядзіць наш канал, добра вядомы праект "Міжнародны французскі канал". Нямецкі накірунак мы сталі распрацоўваць адносна нядаўна. Распрацоўваюцца ўкраінскі, літоўскі, малдаўскі, ізраіпьскі і іншыя напрамкі.
Такім чынам, калі сфармуляваць прызначэнне нашай дырэкцыі ў самым агульным выглядзе, дык гэга - арганізацыя працы па ўсталяванні і развіцці міжнародных сувязей Белтэлерадыёкампаніі, падтрымка гэтых сувязей і, адпаведна, каардынацыя работы структурных падраздзяленняў кампаніі ў сферы міжнароднай дзейнасці.
Сама дырэкцыя створана 26 чэрвеня 2002 года. У лістаіпадзе-снежні цалкам плануем укамплектаваць штат.

- Як пачыналася ваша супрацоўніцтва з нямецкім тэлеканалам MDR?

- Папярэднія перамовы аб наладжванні доўгатэрміновых партнёрскіх стасункаў з МDR пачаліся ў студзені 2002 года па нашай ініцыятыве. У выніку ў маі тры прадстаўнікі іх кіраўніцтва наведалі нашу сталіцу з трохдзённым візітам. Ён прайшоў дастаткова паспяхова.
Першым захадам сталася дамоўленасць аб падрыхтоўцы і падпісанні адпаведнай дамовы аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве, а таксама аб узаемным правядзенні Тэлетыдня МDR на Першым нацыянальным тэлеканале сёлета (адпаведна, Тэлетыдня нашага канала ў Германіі на канале МDR - на пачатку 2003 года).

- Як прайшлі летнія сустрэчы паміж беларускімі і нямецкімі калегамі ў Германіі?

- 3 31 ліпеня па 1 жніўня дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі на чале з яе старшынёй Ягорам Рыбаковым наведала Германію. Асноўнымі мэтамі візіту былі: падпісанне ўзгодненай да таго часу дамовы аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве; узгадненне праграм правядзення тэлетыдняў; абмеркаванне магчымых накірункаў нашага далейшага супрацоўніцтва. У выніку дамова была падпісана, узгоднены праграма і асноўныя дэталі правядзення Тыдня МDR на нашым тэлеканале.
Як вы, напэўна, ведаеце, сам тыдзень быў паспяхова праведзены з 28 верасня па 3 лістапада. У сувязі з яго правядзеннем мы зноў прымалі прадстаўнічую дэлегацыю МDR на чале з яе старшынёй Райтэрам. У межах праграмы іх знаходжання ў Беларусі госці мелі магчымасць сустрэцца з першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Станіславам Князевым, правесці шэраг перамоў з кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі. Нашы нямецкія капегі высока ацанілі тэмпы і якасць нашай сумеснай працы. Хацелася б адзначыць, што вялікую зацікаўленасць у правядзенні дадзенага мерапрыемства праявілі прадстаўнікі нашага МЗС і амбасады Беларусі ў Берліне, а таксама супрацоўнікі нямецкай амбасады ў Мінску і асабіста пасол Хельмут Фрык. 3 іхняга боку нам была аказана ўся неабходная дапамога і падтрымка. А Х.Фрык асабіста ўзяў самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах Тэлетыдня.

- Цікава даведацца, што ўбачаць нямецкія тэлегледачы падчас Тэлетыдня Першага нацыянальнага тэлеканала Рэспублікі Беларусь?

- Наш Тэлетыдзень у Германіі запланаваны на вясну наступнага года. Улічваючы пажаданні нямецкіх калег, мы прапануем вялікі пералік нашых лепшых тэлепраграм і тэлефіпьмаў публіцыстычнага, гістарычнага, культурнага, пазнавальнага і забаўляльнага характару, відэаматарыялы пра нашы лепшыя творчыя калектывы, пра нашы значныя міжнародныя праекты, такія, як, напрыклад, "Славянскі базар у Віцебску".
Якім з прапануемых праграм аддадуць перавагу нашы нямецкія калегі пакуль казаць рана, але ўсё, што намі прапануецца, дастаткова высокай якасці.

- Якія далейшыя планы беларуска-нямецкага супрацоўніцтва?

- Мы абмяркоўвалі многія з магчымых сумесных праектаў. Іх спектр дастаткова шырокі: узаемныя стажыроўкі і абмен тэлежурналістамі; абмен відэаматэрыяламі і творчымі калектывамі; аказанне ўзаемнай дапамогі па канкрэтных творчых альбо тэхнічных пытаннях; праца над сумеснымі тэлевізійнымі праектамі, сумеснай вытворчасцю тэлевізійных серыялаў... Практычна па ўсіх з пералічаных накірункаў дасягнуты дамоўленасці і намечаны канкрэтныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Няма сумненняў у тым, што ўсе яны будуць рэалізаваны, але бліжэйшая нашая галоўная задача на дадзеным напрамку - добра падрыхтавацца і годна правесці беларускі Тэлетыдзень на канале МDR.

Гутарыла Наталля КІРПІЧЭНКАВА.