Крымiнал з падаплёкай

04.12.2008
"Звязда", 4 декабря 2008 г.


7 снежня на Першым канале возьме старт новы праект Агенцтва тэлевiзiйных навiнаў - дакументальны сацыяльна-псiхалагiчны цыкл "Прабач мне". Праграмы, прысвечаныя тэме крымiналу, будуць адрознiвацца ад большасцi "страшылак" тым, што акцэнт зроблены не на крывавыя падрабязнасцi, а на псiхалогiю злачынства.
Творчай групе праекта давялося шмат часу папрацаваць у следчых архiвах, каб адшукаць сярод стосаў крымiнальных спраў гiсторыi, дзе найбольш выразна праявiлася гэтая самая псiхалогiя. Кожная серыя цыкла, такiм чынам, распавядае пра рэальныя падзеi ў каментарыях ахвяры i споведзi злачынцы. Як жыць далей, калi цябе падставiла ўласная жонка? Як прабачыць забойцу сваёй мацi, калi злачынца - родны бацька? Чаму ахвяру асудзiлi за забойства гвалтаўнiка? Многiя людзi, хто стаў ахвярамi злачынстваў, i тыя, хто ўчынiў iх, упершыню раскажуць аб сваiх перажываннях у праекце "Прабач мне".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.