Класiка на слых

26.10.2007
"Звязда", 26 октября 2007 г.


26 кастрычнiка ў 18.30 канал "Культура" Беларускага радыё правядзе прамую трансляцыю з канцэртнай залы Сафiйскага сабора ў Полацку, дзе выступяць акадэмiчны хор i сiмфанiчны аркестр Белтэлерадыёкампанii.
У праграму канцэрта ўвайшлi творы кампазiтараў, чые жыццё i творчасць непарыўна звязаны з Беларуссю: уверцюра да оперы Станiслава Манюшкi "Галька", песнi i кантата "Стабат Матэр" Караля Шыманоўскага, "адвечныя песнi" Мечыслава Карловiча. Кiраваць канцэртам будзе вядомы польскi дырыжор Чэслаў Грабоўскi. Як плануецца, надалей "Культура" будзе працягваць гэты праект - прамыя трансляцыi канцэртаў, складзеных з беларускай i замежнай музычнай класiкi, у выкананнi музычных калектываў Белтэлерадыёкампанii.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.