Эфiр наЛАДжаны

23.06.2005
"Звязда", 23 чэрвеня 2005 г.


"Нiякiх татальных змен i адкрыццяў у новым сезоне ў нас не плануецца", - прызнаўся на прэс-канферэнцыi Аляксандр Семярнёў, генеральны прадзюсар тэлеканала "Лад".
Такой катэгарычнай заявай можна адштурхнуць гледачоў. На Ладзе ўжо распрацаваны свой курс - гэта сацыяльны i культуралагiчны накiрунак эфiру. Таму i спецыфiка новых праграм не зменiцца.
Напрыклад, "Дэбют на плошчы мастацтваў" пазнаёмiць з таленавiтай моладдзю, а "До мажор" пашырыць музычны дыяпазон. У сетцы канала з’явяцца лiцэнзаваная праграма "Свет прыроды" вытворчасцi "Бi-бi-сi" i унiкальны праект пад умоўнай назвай "Вобразы". Гэта будзе тэлеэсэ з пастановачнымi элементамi: яно раскажа аб цiкавых беларускiх жанчынах, як аб тых, што ўжо ўвайшлi ў гiсторыю, так i аб тых, што прэтэндуюць на гэта дзякуючы ўласным дзеянням. Канчатковы выгляд новага тэлевiзiйнага сезона вызначыцца да верасня.

Iрына ПРЫМАК.