Добрыя весткi - "дабравесту"

21.10.2005
"Звязда", 21 кастрычніка 2005 г.


На працягу чатырох дзён у Кiеве па блаславенню мiтрапалiта Кiеўскага i ўсяе Украiны Уладзiмiра праходзiў III Мiжнародны фестываль праваслаўнага кiно i СМI "Пакроў-2005".
На iм было прадстаўлена 40 дакументальных фiльмаў, 2 мастацкiя стужкi i 10 тэлепраграм з Беларусi, Расii i Украiны. Праект Агенцтва тэлевiзiйных навiн Белтэлерадыёкампанii "Дабравест", як паведамiла прэс-служба БТРК, заняў трэцяе месца ў намiнацыi "За мiсiянерскую дзейнасць у галiне iнфармацыi".
Як адзначылi арганiзатары фестывалю, праект "Дабравест" з’яўляецца адзiнай на прасторах СНД праграмай рэлiгiйнага зместу, якая выходзiць у iнфармацыйна-аналiтычным жанры i дае максiмальна аб’ектыўную iнфармацыю аб духоўным жыццi Беларусi.
Дарэчы, наша краiна адна з нямногiх у Еўропе, дзе на дзяржаўным узроўнi праяўляецца ўвага да адраджэння царкоўных традыцый, адсутнiчаюць мiжканфесiйныя канфлiкты.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.