"Беларуская часінка" распачынае новы сезон

31.07.2015

"Звязда"          

Інфармацыйна-аналітычная праграма "Беларуская часінка" працягне дапамагаць гледачам у вырашэнні складаных жыццёвых сітуацый і ў новым тэлевізійным сезоне 2015/2016, але ўжо з пашыраным складам вядучых. Са жніўня адно з крэсел "часінкі" зноў зойме Алег Ціткоў, які раней працаваў на гэтым праекце.

У шэрагу вядучых праграмы з тэлегледачамі па-ранейшаму будуць працаваць вядучыя Вольга Шлягер, Аляксандра Снегіна, Юлія Заўгародняя, Алена Спірыдовіч, Уладзімір Богдан, Сяргей Прохараў, Алег Ціткоў, Сяргей Лугаўскі і адвакат Галіна Камароўская.

"Беларуская часінка" ўжо даўно зарэкамендавала сябе як народны праект, дзякуючы якому ёсць магчымасць агульнымі намаганнямі знайсці адказы на актуальныя жыццёвыя пытанні.

Варта нагадаць, што праграма "Беларуская часінка" выходзіць з панядзелка па чацвер у прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1" у 17.35.