Тэлебачанне

1 студзеня 1956 года дыктар Тамара Бастун упершыню звярнулася да тэлегледачоў Мінска: "Добры вечар! Віншуем з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы ..." 
Так пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання. Перадачы тады прымалі крыху больш за чатыры тысячы гледачоў, а Мінскі тэлецэнтр быў разлічаны на аднапраграмнае вяшчанне з сярэднясутачным аб'ёмам 6 гадзін і радыусам дзеяння 60 км.

Беларусь 1
"Беларусь 1"

Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"! Галоўны тэлеканал краіны "Беларусь 1" - гэта: самая праўдзівая і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа; больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы; спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі буйных сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.

Беларусь 2
"Беларусь 2"

"Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа.

Беларусь 3
"Беларусь 3"

"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі.

Беларусь 4
"Беларусь 4"

Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. Новы рэгіянальны тэлеканал - гэта канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў", "Беларусь 4. Гомель", "Беларусь 4. Віцебск", "Беларусь 4. Гродна", "Беларусь 4. Брэст"

Беларусь 5
"Беларусь 5"

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў.

Беларусь 5. Інтэрнэт
"Беларусь 5. Інтэрнэт"

Белтэлерадыёкампанія запусціла новы праект для балельшчыкаў - спартыўны інтэрнэт-канал. Пад назвай "Беларусь 5. Інтэрнэт" ён даступны да прагляду з 1 кастрычніка 2018 года на сайце кампаніі www.tvr.by. Як і ў кожнага тэлеканала медыяхолдынга, у яго свая арыгінальная сетка вяшчання, але трансліравацца ён будзе толькі ў сетцы Інтэрнэт.

Беларусь 24
"Беларусь 24"

Тэлеканал распаўсюджваецца ў пакетах аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, таксама даступны ў анлайн-вяшчанні на афіцыйным сайце, мабільных сэрвісах, платформах IPTV і OTT. Вяшчанне вядзецца кругласутачна і ў найвышэйшай лічбавай якасці.

НТБ-Беларусь
"НТБ-Беларусь"

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г. "НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Кватэрнае пытанне", "Дачны адказ", "Галоўная дарога", "Першая перадача", "Новыя рускія сенсацыі" і многія іншыя.

Зараз у эфіры

Беларусь 1

12:15 Мелодрама " Прости за любовь ". 2-я серия (16+)

Беларусь 2

12:35 Детективный сериал "Крепкие орешки" (16+)

Беларусь 3

12:30 "Беларуская кухня". Варэнікі па-дрочаўску

Беларусь 5

12:35 Хоккей. КХЛ. Плей-офф. 1/4 финала. Второй матч. Авангард (Омск) - Локомотив (Ярославль)

Беларусь 24

12:40 Все понятно

НТБ-Беларусь

10:35 Сериал "Улицы разбитых фонарей". (16+).