Беларусь 5

Беларусь 5

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь.

"Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.

Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці з дапамогай прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.



Зараз у эфіры

20:00 Лёгкая атлетыка. Камандны чэмпіянат Еўропы. Суперліга.
Далей
21:20 Баскетбол. Чэмпіянат Еўропы. Жанчыны. 1/2 фіналу. Прамая трансляцыя (у перапынку - Спорт-цэнтр).
23:10 Спорт-цэнтр.
23:20 Бокс. Чэмпіянат Еўропы. Фіналы.
Праграма тэлеперадач анлайн-вяшчання

Даступна ў анлайн-трансляцыі

Недаступна ў анлайн-трансляцыі