Беларусь 24


Тэлеканал распаўсюджваецца ў пакетах аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, таксама даступны ў анлайн-вяшчанні на афіцыйным сайце, мабільных сэрвісах, платформах IPTV і OTT. Вяшчанне вядзецца кругласутачна і ў найвышэйшай лічбавай якасці.

На сёння сігнал міжнароднага тэлеканала "Беларусь 24" даступны з трох спадарожнікаў: ABS-2А, HotBird А13, AsiaSat 5.

ABS-2А - пакрывае значную частку тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, краін СНД і Балтыі. На гэтай платформе засяроджаныя ўсе асноўныя пакеты тэлеканалаў, якія транслююцца на тэрыторыі Расіі;

HotBird А13 - Еўропа, Блізкі Усход, Паўночная Афрыка;

AsiaSat 5 - ахоплівае тэрыторыю краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ад Расіі да Новай Зеландыі і ад Японіі да Паўночнай Афрыкі.

У зоне ўпэўненага прыёму сігналу спадарожнікаў, якія распаўсюджваюць тэлеканал, знаходзіцца больш за 100 краін. Сярод іх Расія, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Германія, Чэхія, Аўстрыя, Швейцарыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Албанія, Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Славакія, Іспанія, Ірландыя, Вялікабрытанія, Грэцыя, Украіна, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Ліван, Ізраіль, Іарданія, Сірыя, Арменія, Азербайджан, Туркменістан, Узбекістан, Казахстан, Саудаўская Аравія, Іран, Афганістан, Кыргызстан, Таджыкістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Кітай, Паўночная і Паўднёвая Карэя, Індыя, В'етнам і іншыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.

Сігнал "Беларусь 24" на ўсіх спадарожніках не кадзіраваны, бясплатны, знаходзіцца ў адкрытым доступе.

КАНТЭНТ ТЭЛЕКАНАЛА

Аснову эфіру тэлеканала "Беларусь 24" складаюць уласныя праекты, лепшыя тэлепраекты нацыянальных каналаў Беларусі, а таксама праекты Агенцтва тэлевізійных навін. 

Вяшчанне здзяйсняецца на беларускай і рускай мовах. Штодня ў эфіры ёсць выпускі навін з англійскімі субцітрамі.

Жанравую структуру вяшчання складаюць інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, праграмы аб гісторыі і культуры беларускага народа, аб спорце, музычна-забаўныя і дзіцячыя праграмы, кінапаказ - лепшае ад найбуйнейшых беларускіх вытворцаў тэле-, кіна- і відэапрадукцыі.

Асноўны акцэнт у вяшчанні - на інфармацыйна-аналітычны кантэнт.

Навіны, эксклюзіўныя інтэрв'ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы і спецпраекты, грамадска-палітычныя ток-шоу і анлайн-трансляцыі найважнейшых падзей краіны - усё гэта ў эфіры "Беларусь 24".

Праграмы тэлеканала "Беларусь 24" можна глядзець у прамым эфіры і ў сетцы інтэрнэт на нашым сайце. Спецыяльна для вас мы сабралі лепшыя выпускі самых рэйтынгавых праектаў у раздзеле "Перадачы" на нашым сайце. 

"БЕЛАРУСЬ 24" АНЛАЙН 

Тэлеканал транслюецца анлайн на афіцыйным сайце. Таксама "Беларусь 24" прадстаўлены на пяці сацыяльных платформах: FacebookУКантакцеTwitterInstagramYoutube

Штомесячны ахоп аўдыторыі ў сацыяльных сетках - больш за мільён чалавек.