Анонсы

"Гісторыя міліцыі ў асобах". Тэлефільм АТН

Новы праект, падрыхтаваны творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга і Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, здольны не толькі здзівіць гледача нечаканымі гістарычнымі фактамі, але і затрымаць ля тэлеэкрана да заключнай, восьмай, серыі дасведчаных аматараў мастацкага кіно.
Кожная серыя мастацка-публіцыстычнага цыкла адлюстроўвае пэўны перыяд гісторыі беларускай міліцыі з 1917 па 2017 гады, і для кожнага новага фільма быў знойдзены герой або подзвіг, які ўвасабляе гэты час. Здымкі "Гісторыі міліцыі ў асобах" праходзілі па ўсёй Беларусі.
Рэканструкцыю рэальных гістарычных падзей, кінахроніку са стралянінай, затрыманнямі і аператыўнай працай супрацоўнікаў міліцыі гледачы "Беларусь 1" змогуць убачыць кожны панядзелак з 16 студзеня ў вячэрнім эфіры адразу пасля "Панарамы".
Глядзiце па панядзелках ў 21:45

Усе анонсы

Зараз у эфіры

11:00 Меладрама "Практыка" (Расія) (12+).
Далей
12:00 Навіны.
12:10 Серыял "Сямейныя меладрамы - 6" (Украіна) (16+).
13:20 Дзень у вялікім горадзе.
14:20 Дзіцячы доктар.
Праграма тэлеперадач анлайн-вяшчання

Даступна ў анлайн-трансляцыі

Недаступна ў анлайн-трансляцыі