"Славянскі базар - 2017"

"Славянскі базар у Віцебску - 2017" у эфіры тэле- і радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі

Славянский базар 2017

Адной з самых яркіх і відовішчных падзей у эфіры тэле- і радыёканалаў галоўнага медыяхолдынга краіны гэтым летам стане XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 13 па 17 ліпеня.

На працягу многіх гадоў Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь выступае галоўным вяшчальнікам і адным з арганізатараў фестывалю, займаецца ўсебаковай падтрымкай буйнога сацыякультурнага праекта, а таксама стварэннем якаснага тэлевізійнага кантэнту, запатрабаванага як у эфіры беларускіх каналаў, так і на іншых тэлевізійных пляцоўках.

Традыцыйна Белтэлерадыёкампанія пакажа асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базара", правядзе запіс найлепшых канцэртных праграм для далейшага выкарыстання ў тэле- і радыёэфіры сваіх каналаў, а таксама для абмену відэа- і аўдыяматэрыяламі з замежнымі партнёрамі і калегамі. Для гэтага ў Віцебску пад кіраўніцтвам генеральнага прадзюсарскага цэнтра медыяхолдынга будзе працаваць каманда першакласных спецыялістаў, найноўшае відэаабсталяванне і самая сучасная тэлевізійная тэхніка.

Дзякуючы трансляцыям у эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", канцэрты "Славянскага базара" змогуць убачыць жыхары розных куткоў планеты. Сачыць за канцэртнымі праграмамі фестывалю можна будзе і з дапамогай анлайн-трансляцый на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

Тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

13 ліпеня ў 22:00 гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" убачаць цырымонію ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базара ў Віцебску - 2017". У вялікім канцэрце прымуць удзел вядомыя выканаўцы і калектывы: Рыгор Лепс, Тамара Гверцытэлі, Методые Бужор, Варвара, Марына Дзявятава, Зара, Слава, Жасмін, Стас П’еха, Нюша, Аляксандр Панаётаў, іераманах Фоцій, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца "Алан", балет Сяргея Мандрыка STREET JAZZ (Расія), Ядвіга Паплаўская, Руслан Аляхно, Дзмітрый Калдун, Вольга Рыжыкава, Tеа, NaviВand, Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі, ансамблі танца "Зорька", "Лявоніха", "На ростанях", "Карнавал", "Прэм'ера", "V.I.P.", студыі моды, студыя эстраднай песні "Форум", шоу-балет "Сенсацыя" (Беларусь), ALEKSEEV, Цімур Мірашнічэнка (Украіна), Londonbeat (Вялікабрытанія), ансамбль "Аліла" (Грузія), Лайла Ібрагім (Егіпет), Крыс дэ Бург (Ірландыя), Хуліа Іглесіяс-мал. (Іспанія), Роза Рымбаева (Казахстан), Канстанцін Масковіч (Малдова), Міхал Шпак (Польшча) і многія іншыя. Вядучыя - Алена Спірыдовіч (Беларусь), Дзмітрый Губерніеў (Расія), Аксана Антанюк (Украіна).

У пятніцу, 14 ліпеня, міжнародны спадарожнікавы і галоўны канал краіны ў 22:00 пакажуць у прамой трансляцыі юбілейны канцэрт ансамбля "Сябры" - "Саюзная дзяржава запрашае…". На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Анатоль Ярмоленка, Тамара Гверцытэлі, Леў Лешчанка, Алеся, Пётр Ялфімаў, Глеб Мацвяйчук, Руслан Аляхно, Вікторыя Алешка, Anatol Yarmolenka-jr. і многія іншыя.

15 ліпеня ў 22:00 "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у прамым эфіры пакажуць XXVІ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017". Фінал. Дзень першы: "Славянскі хіт". Удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга.

16 ліпеня ў 22:00 таксама ў прамой трансляцыі на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" - дзень другі фіналу XXVІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017": "Фестывальны хіт". Удзельнікі выступяць у суправаджэнні фанаграмы "-1". У другім аддзяленні канцэрта гледачоў чакае сустрэча з зоркамі, сярод якіх Ядвіга Паплаўская (Беларусь), Ёрданка Хрыстава (Балгарыя), Фелікс Ліўшыц (Ізраіль), Глеб Мацвяйчук (Расія), Філіп Жмахер (Сербія), Кевін МакКой (ЗША) і іншыя.

Урачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар у Віцебску - 2017", якое адбудзецца 17 ліпеня, тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць у прамым эфіры ў 22:00. У грандыёзным канцэрце прымуць удзел Ларыса Доліна, Валерый Меладзэ, Стас Міхайлаў, Таццяна Буланава, Дзяніс Майданаў, Ірына і Сасо Паўліяшвілі, Глеб Мацвяйчук, Ягор Крыд, Ірына Мядзведзева, групы A-Dessa (Стас Касцюшкін) і "Пяцёра", балет Сяргея Мандрыка STREET JAZZ (Расія), Руслан Аляхно, Пётр Ялфімаў, Алёна Ланская, Анастасія Ціхановіч, Ангеліна Ламака, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", групы DaVinci, "Дзядзька Ваня і пляменнікі", Tiptoe, ансамблі танца "Зорька", "Лявоніха", "Гаджэт", студыя танца "Фэст", моладзевы тэатр "Кола", студыя "Дом ветру", шоу-балет "Сенсацыя" (Беларусь), Дымаш Кударбейген (Казахстан), Інтарс Бусуліс (Літва), Ірына Білык і іншыя.

Шырока асвятляць віцебскі форум будзе Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі: сачыць за падзеямі міжнароднага форуму можна будзе ў выпусках "Навін", праграме "Панарама" і праекце "Галоўны эфір" на "Беларусь 1".

Матэрыялы пра культурны форум і эксклюзіўныя інтэрв'ю будуць прапанаваныя ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" на галоўным канале краіны. Таксама з 10 ліпеня на "Беларусь 1" у 20:55 Тэа і Вольга Рыжыкава будуць весці дзённікі фестывалю "Базарныя гісторыі". Падпісчыкі ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram змогуць выйграць прызы, калі зададуць вядучым арыгінальныя пытанні-каментарыі пад фатаграфіямі з хэштэгам #БазарныеИстории.

Гледачы тэлеканала "Беларусь 2" змогуць даведвацца самыя цікавыя навіны і важныя падзеі "Славянскага базара ў Віцебску - 2017" у праектах "Пін_код" і "Тэлераніца".

Тэлеканал "Беларусь 3"

На працягу дзесяці дзён гледачы сацыякультурнага канала таксама змогуць убачыць мноства яркіх канцэртаў фестывалю. Дарэчы, штодзённы фестывальны дайджэст будзе рыхтаваць праграма "Калейдаскоп".

12 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017". Дзень першы. Вядучыя конкурсу - Іван Вабішчэвіч (Беларусь), Анастасія Гладзіліна, Антон Бялоў (Расія).

13 ліпеня сацыякультурны канал працягне сачыць за выступленнямі юных выканаўцаў з 21 краіны і ў 19:00 пакажа другі дзень ХV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017".

14 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў ХV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017".

15 ліпеня ў 19:00 гледачы "Беларусь 3" убачаць паўфінал XXVІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017", у якім прымуць удзел артысты з 21 краіны.

16 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа канцэрт "Аляксандру Ціхановічу прысвячаецца...". Канал прапаноўвае тэлеаўдыторыі канцэртную праграму, якая складаецца з песень Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, які адзначыў бы на фестывалі ў Віцебску сваё 65-годдзе.

17 ліпеня ў 19:00 у эфіры сацыякультурнага канала - юбілейны канцэрт Аляксандра Зацэпіна "Есть только миг…". У суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга песні вядомага кампазітара выканаюць Ларыса Доліна, Варвара, Глеб Мацвяйчук, Жасмін, Аляксандр Алешка, Руслан Аляхно, Наталля Тамела, групы "Дразды" і многія іншыя.

18 ліпеня ў 17:50 на "Беларусь 3" можна будзе ўбачыць святочны канцэрт "Залаты хіт". Свае найлепшыя песні выканаюць Тамара Гверцытэлі, Методые Бужор, Слава, Наташа Каралёва, Жасмін, Ядвіга Паплаўская, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Надзея Мікуліч, Хуліа Іглесіяс-мал., Алішэр Карымаў, групы "На-На", "Дыскамафія", "Адпетыя ашуканцы", Londonbeat, ансамбль "Чараўніцы" і іншыя.

Канцэрт "Вітае Украіна" выйдзе ў эфір сацыякультурнага канала 19 ліпеня ў 19:00. На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Мікалай Гнацюк, Ірына Білык, Макс Лорэнс, Іва Бабул, Злата Огневіч і іншыя ўкраінскія зоркі.

20 ліпеня ў 19:00 гледачы "Беларусь 3" убачаць гала-канцэрт "Я люблю Festиваль!" з удзелам Стаса П’ехі, Нюшы, Дзмітрыя Калдуна, Алёны Ланской, Аляксея Гроса, Сашы Нема, Uzari, групы NaviВand і