"Еўрабачанне-2016"

Пераможцам Міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2016" стала Джамала з Украіны 

Финал Евровидения

У выніку галасавання ўкраінская спявачка набрала ўвогуле 534 балы. На другім месцы аўстралійка Дэмі Ім (511 балаў), трэцяе месца на конкурсе "Еўрабачанне-2016" заняў расіянін Сяргей Лазараў (491 бал).

 
Свае песні прапанавалі артысты з 26-ці краін, усяго ў конкурсе "Еўрабачанне" ўзялі ўдзел 42 краіны. Інтрыга захоўвалася да канца шоу.
Прамую трансляцыю вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.


IVAN выступіў на "Еўрабачанні-2016" ў другім паўфінале пад 5-м нумарам

ivan-130516.jpg

Другі паўфінал адбыўся ў Швецыі напярэдадні. У ім выступіў і прадстаўнік Беларусі IVAN. Прамую трансляцыю шоу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Па выніках галасавання ў фінал вышлі 20 краін: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія. Азербайджан, Расія, Нідэрланды, Венгрыя, Харватыя, Аўстрыя, Арменія, Чэхія, Кіпр, Мальта. Гэтыя артысты далучацца да калег з краін "Вялікай пяцёркі", якія традыцыйна трапляюць у фінал "Еўрабачання" аўтаматычна (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія), а таксама Швецыя - на правах пераможцы мінулага года. Імя трыумфатара "Еўрабачання-2016" увесь свет даведаецца ў суботу 14 мая.


ivan_news.jpg

12 мая вечарам у Стакгольме (Швецыя) адбудзецца другі паўфінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016". Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму ў 22:00 пачнуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

Прадстаўнік Беларусі IVAN (Саша Іваноў) з кампазіцыяй "Help you fly" выступіць пад нумарам 5. Разам з нашым канкурсантам за пуцёўку ў фінал будуць змагацца выканаўцы з Латвіі, Польшчы, Швейцарыі, Ізраіля, Сербіі, Ірландыі, Македоніі, Літвы, Аўстраліі, Славеніі, Балгарыі, Даніі, Украіны, Нарвегіі, Грузіі, Албаніі і Бельгіі. Румынія, якая павінна была выступаць пад 12 нумарам, незадоўга да конкурсу была дыскваліфікаваная арганізатарамі ў сувязі з доўгам.

У другім паўфінале галасуюць краіны-ўдзельніцы, а таксама Вялікабрытанія, Германія і Італія. Тэлефонныя нумары для галасавання будуць аб'яўленыя каментатарам, а таксама абазначаныя эфірнай графікай падчас прамой трансляцыі. У адпаведнасці з правіламі конкурсу, беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну.

Каменціраваць галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін.


У Стакгольме адбылася першая індывідуальная рэпетыцыя беларускага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" IVANа (Сашы Іванова).

У трэці рэпетыцыйны дзень упершыню на сцэну Globe Arena выйшлі дзесяць першых удзельнікаў другога паўфіналу "Еўрабачання-2016". З'яўленне IVANa на сцэне ў светлым касцюме і чорным ільняным плашчы журналісты ледзь не прапусцілі, бо зачаравана глядзелі на сілуэт аголенага спевака і ваўкоў у 3D-праекцыі. Беларускі ўдзельнік адначасова заінтрыгаваў журналістаў і здзівіў сваім шоу і рамантычным вакалам.

Нагадаем, паводле правіл "Еўрабачання", падчас індывідуальных рэпетыцый кожны ўдзельнік атрымлівае 30 хвілін, каб адточваць конкурсны нумар і вакал на сцэне, а таксама 20 хвілін на прэс-канферэнцыю з журналістамі.


Изображение-048.jpg

Афіцыйная беларуская дэлегацыя 2 мая адправiлася на "Еўрабачанне".

Індывідуальныя рэпетыцыі беларускага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" IVANа (Сашы Іванова) пройдуць у Стакгольме 4 і 7 мая.

IVAN з кампазіцыяй "Help you fly" выступіць 12 мая ў другім паўфінале пад нумарам 5. Да выступлення ў паўфінале ў IVANa, як і ў астатніх удзельнікаў, запланавана некалькі генеральных рэпетыцый, уключаючы шоу для журы і сямейнае шоу. Калі ж беларускі выканаўца выйдзе ў фінал музычнага форуму, яму трэба будзе падрыхтавацца да асноўнага шоу, якое будзе паказана вечарам 14 мая.

Даведвацца аб важных і цікавых падзеях, якія адбываюцца з IVANам і яго камандай падчас конкурснага тыдня, можна будзе з сюжэтаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!", а таксама спецыяльных "Дзённікаў".


Беларускія тэлегледачы выбралі афіцыйнага прадстаўніка на "Еўрабачанне-2016". Па выніках галасавання гледачоў пераможцам нацыянальнага адбору і адпаведна афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на Міжнародным конкурсе стаў IVAN.

Імя шчасліўчыка было аб'яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза - eurovision.tv і радыёстанцыя "Радыус FM".

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначалі выключна гледачы пасродкам тэлефоннага і СМС-галасавання.

Ivan з кампазіцыяй "Help you fly" выступіць у другім паўфінале "Еўрабачанне-2016" пад нумарам 5.

Арганізатарамі конкурсу аб'яўлены канчатковы парадак выступленняў выканаўцаў у паўфіналах.

Нагадаем, сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2016", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дазваляе зрабіць шоу больш яскравым і эфектным з пункта погляду рэжысуры.

Першы паўфінал, 10 мая: 1. Фінляндыя; 2. Грэцыя; 3. Малдова; 4. Венгрыя; 5. Харватыя; 6. Нідэрланды; 7. Арменія; 8. Сан-Марына; 9. Расія; 10. Чэхія; 11. Кіпр; 12. Аўстрыя; 13. Эстонія; 14. Азербайджан; 15. Чарнагорыя; 16. Ісландыя; 17. Боснія і Герцагавіна; 18. Мальта.

Другі паўфінал, 12 мая: 1. Латвія; 2. Польшча; 3. Швейцарыя; 4. Ізраіль; 5. Беларусь; 6. Сербія; 7. Ірландыя; 8. Македонія; 9. Літва; 10. Аўстралія; 11. Славенія; 12. Румынія; 13. Балгарыя; 14. Данія; 15. Украіна; 16. Нарвегія; 17. Грузія; 18. Албанія; 19. Бельгія.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў Швецыі з 10 па 14 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24". 


22 студзеня  вырашыцца інтрыга нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2016"


eurovision

Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" засталося зусім трохі. Імя шчасліўчыка, які прадставіць Беларусь на прэстыжным музычным форуме ў Швецыі, стане вядомае 22 студзеня падчас прамой трансляцыі фінальнага гала-канцэрта.


На фінішную прамую галоўнай музычнай схваткі краіны выйшлі 10 прэтэндэнтаў:

1

Аляксей Грос

"Flame" ("Полымя")

2

Саша Захарык

"Ноч ззяння" ("Glory night")

3

Валерыя Садоўская

"Not alone"

4

Група "Радыёхваля"

"Не страчвай розум"

5

Група THE EM

"Абярніся" ("Turn around")

6

Група NAVI

"Гэта зямля" ("This land")

7

Аляксандр Іваноў

"How to fly"

8

Анастасія Малашкевіч

"Pray for love" ("Маліся за каханне")

9

Кірыл Ермакоў

"Бягу да сонца" ("Running to the sun")

10

NAPOLI

"My Universe"

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання падчас трансляцыі фінальнага шоу, якое будзе паказанае ў прамым эфіры на "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў рэжыме online на сайтах медыяхолдынга tvr.by і Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза eurovision.tv. Пачатак тэлевізійнага канцэрта ў 22:00. 

Вядучымі гала-канцэрта стануць Вольга Рыжыкава і Тэа, якія таксама падрыхтавалі для праекта свой падарунак - падчас фіналу адбудзецца прэзентацыя новай песні, якую яны выканаюць у дуэце. 

Пераможца праекта становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які гэтым разам пройдзе ў Швецыі.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.