Канал "Культура"

Беларускаму радыё - 90 гадоў! 

Канал "Культура" Беларускага радыё выбіраюць слухачы, якія цікавяцца нацыянальнымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі і сучаснымі падзеямі ў свеце мастацтва. 

Канал пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 г. і адразу  вылучыўся са шматгалосся эфірнай радыёпрасторы. Увесь гэты час "Культура" застаецца вернай свайму канцэптуальнаму дэвізу: "Мы выбіраем вечныя каштоўнасці". Толькі на яе хвалі можна паслухаць оперу, канцэрт акадэмічнай музыкі, радыёспектакль, дыскусію вядомых творчых асоб на культуралагічныя тэмы.

А яшчэ - штодзённы дзіцячы канал "Мэры Попінс" і штодзённы праект для меламанаў "Канцэртная зала", які транслюе канцэрты з усяго свету.
Служба інфармацыі канала сочыць за самымі цікавымі навінамі культуры нашай краіны і замежжа.

Гучыць канал штодня поўныя суткі ў FM-дыяпазоне і на ультракароткай частаце. 

Аднадумцаў чакаем на ультракароткай хвалі - 70,4 МГц.

Не разгубіцеся ў эфірнай прасторы. Канал "Культура" гучыць у FМ-дыяпазоне:
  • Мінск - 102,9
  • Брэст - 88,5
  • Віцебск - 99,3
  • Гомель - 91,5
  • Гродна - 95,0
  • Магілёў - 99,1
Дырэктар: Кацярына Іванаўна Агеева.
Страницы: 1

Зараз у эфiры

09.35 "Канцэрт на тэму".
Далей
10.00 Навіны.
10.05 "Мэры Попінс".
11.00 "Клуб дамаседаў".
12.00 Навіны.

Online - вяшчанне


Кантакты

Канал "Культура"
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 46 20 (дырэктар),
284-45-01 (інфармацыйная служба) 

E-mail: kultura_br@tvr.by