1 канал

15 лістапада 1925 у Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі. У гэты ж дзень у 18 гадзін 30 хвілін у эфіры ўпершыню прагучалі словы: "Гаворыць Мінск!.."

Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Шырока выкарыстоўваліся магчымасці радыё і як сродку асветы. У эфіры стала гучаць музычная і літаратурная класіка, творы сучасных аўтараў. Але першая радыёстанцыя магла трансляваць свае перадачы ў радыусе 300 вёрстаў, і гучалі яны ўсяго 30 хвілін за суткі. Не  наладжаны быў яшчэ і серыйны выраб радыёпрыёмнікаў.

Так пачыналася гісторыя Беларускага радыё ...

Сёння Беларускае радыё - гэта сучасная высокатэхналагічная структура, якая ўключае ў сябе 2 агульнанацыянальныя каналы і 3 радыёстанцыі.

Адным з прыярытэтаў вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".

З мая 1962 года вядзецца рэгулярнае вяшчанне на краіны далёкага замежжа. Сёння праграмы Радыё "Беларусь" гучаць у эфіры на васьмі мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай. Радыё "Беларусь" вяшчае таксама ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце.

Беларускае радыё ўвесь час развіваецца. 12 ліпеня 2003 адкрылася радыёстанцыя "Радыус FM".

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца", якая асвятляе жыццё сталічнага рэгіёна.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал - найбуйнейшы радыёканал Беларусі. У аснове вяшчальных прыярытэтаў - аператыўнасць, масавасць, даступнасць.

Сетка вяшчання заснавана на спалучэнні інфармацыйных, тэматычных і музычных перадач, арыентаваных на аўдыторыю слухачоў 35+.

1 верасня 2015 года Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае новы вяшчальны сезон 2015-2016 гг. Галоўны радыёканал краіны парадуе сваіх прыхільнікаў доўгачаканымі прэм'ерамі, новымі праграмамі і праектамі.
Інфармацыйныя і аналітычныя праекты канала будуць прысвечаны найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі ў жыцці краіны - кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, у перыяд з 21 верасня па 2 кастрычніка 2015 года ў ранішнім эфіры будуць трансліравацца выступленні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Акрамя таго, плануюцца прамыя лініі з удзелам кіраўніцтва Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, рэпартажы з выбарчых участкаў і тэматычныя праграмы з удзелам міжнародных і ўнутраных назіральнікаў, палітолагаў, палітычных аглядальнікаў, медыяэкспертаў.
6 верасня 2015 года ў эфір выйдзе першы выпуск штотыднёвага публіцыстычнага праекта "Беларусь - найноўшая гісторыя", у якім будзе прапанаваны рэтраспектыўны аналіз гістарычнага шляху станаўлення маладой беларускай дзяржавы і асноўных этапаў умацавання месца нашай краіны ў геапалітычнай структуры свету.
У сетцы вяшчання з'явіцца і шэраг новых культурна-пазнавальных праграм: "Анталогія" - драматургічная перадача, заснаваная на пастановачным чытанні кароткіх літаратурных твораў беларускіх і замежных аўтараў, "Ад слова свеціцца жыццё…" - літаратурна-мастацкая праграма, якая складаецца з кароткіх лірычных твораў беларускіх паэтаў.
На аматараў жывога гуку арыентавана музычна-пазнавальная перадача "Траекторыя гуку" аб дзейнасці прафесійных беларускіх музыкантаў і музычных калектываў з элементамі канцэртнага выканання твораў у Вялікай студыі Дома радыё.
Прыхільнікі рэтрамузыкі змогуць ацаніць новую музычна-пазнавальную праграму "Любімыя мелодыі мінулых гадоў", прысвечаную творчасці вядомых савецкіх і замежных аўтараў і выканаўцаў мінулага стагоддзя.
Усё аб здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы захворванняў, навацыях у айчыннай медыцыне штодня ў будныя дні будзе распавядаць перадача "Будзьце здаровыя!".
Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды рыхтуецца прэм'ера штодзённай пазнавальнай праграмы "Пра надвор'е і не толькі" аб асаблівасцях беларускага клімату, атмасферных з'явах, уплыве надвор'я на жыццядзейнасць чалавека.
Сярод навін сезона - увядзенне дадатковых выпускаў радыёперадач "Спорт", "Моўныя хвілінкі", "Афіша".
У папулярнай віншавальнай перадачы "Вітаем, віншуем, жадаем!" з'явіцца інтэрактыўны SMS-дадатак (эфір - у 18:00).
Прыхільнікі дзіцяча-юнацкай музычнай творчасці, верагодна, ужо зачакаліся пачатку V Рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які па традыцыі арганізоўвае і праводзіць Першы нацыянальны канал. І сёлета 1 верасня творчая група праекта аб’явіць аб пачатку прыёму заявак. Юбілейны конкурс будзе прысвечаны Году моладзі. 

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё мае самую шырокую сетку FM/УКВ-перадатчыкаў, што дазваляе забяспечваць поўны ахоп тэрыторыі краіны. Акрамя таго, канал транслюецца ў лічбавым стандарце DVB-T, а таксама па правадной сетцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі (каля 1200000 абанентаў).
Слухаць канал можна і ў рэжыме рэальнага часу на новым сайце radio1.by практычна ў любым месцы зямнога шара! 

Дэвіз галоўнай радыёстанцыі краіны і ў новым сезоне застаецца нязменным: "Будзем разам!"
  Дырэктар Першага нацыянальнага канала БР: Васюкевіч Антон Барысавіч.
Наш сайт: www.radio1.tvr.by
Страницы: 1

Зараз у эфiры

09.30 "Будзьце здаровыя!"
Далей
09.40 Канцэрт.
09.49 "Моўныя хвілінкі".
09.51 Канцэрт.
10.00 Навіны.

Online - вяшчанне


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by