Праграма радыёперадач

1 канал
1 канал

15 лістапада 1925 у Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі. У гэты ж дзень у 18 гадзін 30 хвілін у эфіры ўпершыню прагучалі словы: "Гаворыць Мінск!.." Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове.

Радио "Беларусь"
Радыё "Беларусь"

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы выходзілі ў эфір толькі на беларускай мове.

Канал "Культура"
Канал "Культура"

Канал “Культура” Беларускага радыё стаў першай у Беларусі спецыялізаванай радыёстанцыяй. Асноўная мова вяшчання – беларуская. Мэтавая аўдыторыя канала – людзі, якія цікавяцца нацыянальнымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі, а таксама хочуць быць у курсе апошніх падзей у свеце мастацтва.

Радио "Сталіца"
Радыё "Сталіца"

Запрашаем наведаць новы сайт "Радыё" Сталіца"- www.radiostalica.by! Вітаем усіх, хто зайшоў на нашу старонку выпадкова або спецыяльна, каб сустрэцца з тымі, хто добра вядомы па эфіры радыёстанцыі "Сталіца", хто стаў "нябачнымі" сябрамі і без каго, магчыма, раніца не была б такой бадзёрай, дзень - такім цёплым, а вечар - рамантычным і загадкавым.

"Радиус FM"
"Радыус FM"

Дзень нараджэння: Радыёстанцыя "Радыус FM" упершыню з'явілася ў эфіры 12 ліпеня 2003 у 06:00 раніцы ў Мінску. Згодна з гараскопам - Рак. Асабістыя якасці: працавітая, актыўная, сучасная. Штодзённае вяшчанне складае 24 гадзіны за суткі.

Зараз у эфіры

1 канал


20.50 Вячэрняя казка.

Канал "Культура"


19.00 "Радыётэатр плюс": 1. В. Быкаў. "Пайсці і не вярнуцца". Радыёспектакль. Частка 2-я.

Радио "Столица"


20.05 "Добры вечар, Сталіца!".