У свеце

Спампаваць

17 Лютага 2017 19:04

Прагулачная лодка перакулілася на поўначы Нарвегіі

Прагулачная лодка перакулілася на поўначы Нарвегіі, ля ўзбярэжжа горада Харстад. Турысты вярталіся з воднага тура, і на зваротным шляху адно з суднаў урэзалася ў фантан, усталяваны ў бухце. 12 пасажыраў апынуліся ў ледзяной вадзе. Усе дастаўленыя ў бальніцу, ім аказана першая дапамога. Шасцёра чалавек атрымалі нязначныя траўмы, сур'ёзна паранены рулявы лодкі. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.

 

Iншыя навіны