Грамадства

Спампаваць

20 Сакавіка 2017 15:32

Атрымаць бясплатную кансультацыю ўрача-стаматолага сёння можна ў любой паліклініцы

20 сакавіка ва ўсім свеце праходзяць такія акцыі. Беларусь далучылася ўпершыню. Паводле ацэнак спецыялістаў, праблемы з зубамі - з'ява даволі распаўсюджаная, таму прафілактычную работу трэба пачынаць з малых гадоў і вучыць дзяцей правільнаму догляду за зубамі. Сюжэт Надзеі Сербіненкі.

Гэтыя першакласнікі могуць з лёгкасцю вызначыць, як выглядае пашкоджаны карыесам зуб, і колькі хвілін трэба чысціць зубы. Пасля такіх сустрэч з урачамі дзеці не толькі атрымліваюць карысныя веды, але і перастаюць баяцца наведвання стаматолага.

Між тым афіцыйная статыстыка не вельмі абнадзейвае: да 90 працэнтаў школьнікаў Беларусі маюць карыес. Праблема не толькі ў няправільным харчаванні з вялікай колькасцю салодкага, але і ў неналежным доглядзе зубоў.

Сёння ў сталічных паліклініках сапраўдны ажыятаж. На працягу дня кожны можа атрымаць бясплатную кансультацыю ўрача-стаматолага.

Міжнародны дзень здароўя поласці рота заснавала Сусветная стаматалагічная федэрацыя. Беларусь упершыню далучылася да міжнароднай акцыі.

Сёння стаматолагі праводзяць прафілактычныя агляды, даюць парады па доглядзе зубоў і дзяснаў, калі патрэбна - назначаюць дадатковы прыём. У Рэспубліканскай стаматалагічнай паліклініцы дзверы адчыненыя з самай раніцы – прыём вядуць тэрапеўты, хірургі і дзіцячыя ўрачы. Пры гэтым стаматолагі клінікі бяруцца нават за самыя складаныя праблемы з зубамі.

Сярод апошніх медыцынскіх дасягненняў у сталічнай стаматалогіі – гэта нарошчванне штучнай косткі і прымяненне лазерных тэхналогій. І ўсё ж спецыялісты нагадваюць: правільная прафілактыка і гігіена забяспечваюць здароўе зубоў на 90%.  

 

Iншыя навіны

Начать бегать можно уже в субботу Пачаць бегаць можна ўжо ў суботу 25.05.2017 18:48 / Грамадства Пачаць бегаць можна ўжо ў суботу
Погода на 26 мая  Надвор’е на 26 мая 25.05.2017 15:35 / Грамадства Надвор’е на 26 мая